Абсерваторыя Фабра () — астранамічная абсерваторыя, знаходзіцца на паўночным захадзе Барселоны, Каталонія. Абсерваторыя размяшчаецца на вышыні 415 метраў над узроўнем мора. Адкрыццё абсерваторыі адбылося ў 1904 годзе. Заснавальнікам і першым дырэктарам абсерваторыі на працягу больш трыццаці гадоў быў астраном Хасэ Комас-Сола. У цяперашні час абсерваторыя ўваходзіць у склад Каралеўскай акадэміі навук і мастацтваў у Барселоне. Галоўная дзейнасць накіравана на даследаванне астэроідаў і камет.

Гл. таксама Астранамічныя абсерваторыі

Спасылкі Абсерваторыя Фабра Гісторыя абсерваторыі

Фабра Катэгорыя:Барселона