Ян Э́двард Ванько́віч (, ; 23 кастрычніка 1834, маёнтак Малая Сляпянка, Мінскі павет, цяпер  — , ) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Берасцейскім павеце. Сын Валянціна Ваньковіча.

Біяграфія

Сын Валянціна Ваньковіча і Анэлі з Растоцкіх. Па смерці бацькі атрымаў у спадчыну маёнтак Малая Сляпянка.

Скончыў Лясны інстытут у Пецярбургу (1860), працаваў ляснічым у Екацярынаслаўскай губерні, потым надляснічым у Белавежы.

З 1861 года ў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі.

Браў удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў: змагаўся ў аддзеле Стасякевіча, ад мая ўзначаліў гэты аддзел. Пасля дзейнічаў на Падляшшы, узначальваў берасцейскі і кобрынскі паўстанцкія аддзелы. Удзельнічаў таксама ў паходзе генерала .

Па паразе аддзелу пераехаў з дапамогай Э. Ажэшкі ў Галіччыну, касір .

За ўдзел у паўстанні маёнтак Малая Сляпянка быў канфіскаваны царскімі ўладамі. Ян Эдвард быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі, але здолеў уцячы і да 1869 перабываў на эміграцыі. Вярнуўся ў Кракаў, дзе і памёр.

Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве.

Быў жанаты са Станіславай Ясклоўскай.

Літаратура Ваньковіч Ян (Ян Эдвард) Валенцьевіч // Ваньковіч Ян Эдвард //

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Ян Эдвард