Хенга́м ( جزیره هنگام) — востраў у Армузскім праліве. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад іранскай правінцыі Хармазган. Плошча — 1491 км².

Хенгам знаходзіцца на поўдзень ад буйнога вострава Кешм. Аддзелены ад яго пралівам шырынёй 2,3 км. Складзены старажытнымі асадкавымі пародамі, у тым ліку караламі. Берагі месцамі высокія, скалістыя, аднак маюцца пясчаныя пляжы. Найвышэйшы пункт — гара Накас (106 м).

На востраве месціцца паселішча Бандар-Хенгам. Асноўны занятак мясцовага насельніцтва — рыбалоўства. Для турыстаў арганізаваны сафары-парк і кракадзілавая ферма. На поўдзень ад Хенгама вядзецца здабыча нафты з марскога дна.

Спасылкі Старонка іранскіх студэнтаў пра Хенгам

Катэгорыя:Астравы Ірана