Бі́тва пад Ласасі́нам — бітва паўстання 1863 года, якая адбылася ля вёскі Ласасін Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці).

Гісторыя рускія дагналі аддзел пружанскага шляхціца Фелікса Улодка «Шчаснага» і ўзялі яго ў атачэнне. Пры спробе вырвацца паўстанцы страцілі 40 чалавек забітымі, аднак Валерый Антоній Урублеўскі з часткаю аддзелу здолеў вырвацца з акружэння. Пасля бою казакі налічылі на адным левым флангу 127 забітых, у палон быў узяты беластоцкі памешчык Рафал Карыцкі.

Памяць

Першы драўляны крыж на месцы пахавання загінуўшых паставілі мясцовыя жыхары. У 1928 за польскім часам мясцовыя ўлады замянілі яго гранітным помнікам з надпісам: «Prochom 40 powstanców polskich poległych w 1863 r. w walkach z najezdzcą. Mieszkańcy powiatu» ().

З прыходам савецкай улады помнік быў узарваны. У 1989 годзе адноўлены мясцовымі краязнаўцамі з дапамогай пружанскіх прадпрыемстваў.

Помнік занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Бітвы паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Гісторыя Пружанскага раёна