Кабаясі Іса (, таксама вядомы як Ятара (, Ятара; — ) — японскі паэт, майстар хайку.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Касівабара правінцыі Сінай (цяпер правінцыя Сінанамаці, прэфектура Нагана), атрымаўшы імя Кабаясі Набуюкі. Яго бацька, селянін, аўдавеў і ажаніўся паўторна, аднак другі шлюб быў нешчаслівым. Ва ўзросце 13 гадоў Іса з'ехаў у Эда (цяперашні Токіа) на заробкі. Ва ўзросце 25 гадоў ён пачаў вывучаць паэзію пад кіраўніцтвам Мідзагуці Самару і Ніракуана Кабаясі Ціку-а ў школе Кацусіка. З часам ён атрымаў заступніцтва Сэйбі Нацумэ. Ва ўзросце 51 года Іса пасля доўгіх падарожжаў вярнуўся ў родныя мясціны.
Творчасць Паэзія Іса адрозніваецца выкарыстаннем асабістых матываў, дзіцячай шчырасцю, ужываннем мясцовых дыялектаў і дыялогавых формаў. Напісаў больш за 20000 вершаў і велізарную колькасць малюнкаў хайга. Найбольш вядомымі апублікаванымі зборнікамі яго твораў з'яўляюцца «Дзённік смерці майго бацькі» і «Мая вясна».
Беларускія пераклады На беларускую мову яго творы перакладалі Вольга Гапеева, Макс Шчур. Выбраныя хайку / Кабаясі Іса. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 112, с.
Літаратура Makoto Ueda: Dew on the grass: the life and poetry of Kobayashi Issa, Brill, Leiden 2004, ISBN 90-04-13723-8
Спасылкі Кобаясі Іса. Сьпеў чарацянкі
Катэгорыя:Паэты Японіі Катэгорыя:Мастакі Японіі Катэгорыя:Японскамоўныя паэты