Узбярэжжа Дорсетшыра і Усходняга Дэваншыра на поўдні Англіі ўяўляе сабой 155 км абрывістай берагавой лініі. Выяўленыя тут пароды належаць да мезазойскай эры і ахопліваюць перыяд у 185 млн гадоў.

Больш 300 гадоў мясцовы ландшафт назіраецца і даследуецца вучонымі. У 2001 годзе ўзбярэжжа Дорсетшыра і ўсходняга Дэваншыра было ўключана ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі. Гэта першы прыродны аб'ект сусветнай спадчыны на тэрыторыі краіны.

Геалогія thumb|left|150px|Юрскае ўзбярэжжа Вялікая разнастайнасць ландшафтаў узбярэжжа (пляжы, залівы, пячоры, абрывы, аркі і г.д.) адлюстроўвае 185 млн гадоў геалогіі і ўключае ўсе тры перыяды мезазою (трыясавы, юрскі і мелавы). Падчас трыясавага перыяду цяперашні аб'ект сусветнай спадчыны знаходзіўся ў самым цэнтры кантынента Пангея, на ўсход ад вялікага горнага ланцуга, рэшткі якога захаваліся ў Дортмуры і Брытаніі. Падчас юрскага перыяду, які характарызуецца распадам Пангеі, прыбярэжныя скалы Дорсета і ўсходняга Дэвона знаходзіліся каля досыць глыбокага мора ці балота, у залежнасці ад змен узроўню мора. У гэты перыяд быў сфарміраваны шэраг астравоў на мелкаводдзі. Напачатку мелавога перыяду ўмовы на ўзбярэжжы былі падобныя на Аравійскі паўвостраў, аднак затым яны сталі больш спрыяльнымі. У цёплай вадзе распаўсюдзіліся мікраарганізмы, якія далі аснову для фармавання белага мелу.

center|220pxcenter|220pxcenter|220px

Ахова тэрыторыі Паводле меркавання спецыялістаў камітэта Сусветнай спадчыны, занясенне ўзбярэжжа ў спіс істотна палепшыць ахову тэрыторыі, што асабліва важна на рэгіянальным узроўні. Ужо на этапе намінавання павышаная ўвага прэсы да аб'екта ўзмацніла запал сярод мясцовых жыхароў. Камітэт сусветнай спадчыны прыцягнуў фінансаванне будаўніцтва новага аўтобуснага маршруту па ўзбярэжжы. Пры падтрымцы кампаніі BP быў выпушчаны даведнік па юрскім узбярэжжы.

Адкрыццё Юрскага навуковага цэнтра (Jurassic Studies Centre) у Lyme Regis дазволіла праводзіць палявыя заняткі па прыродазнаўчых навуках на тэрыторыі аб'екта. Курсы па геалогіі, этымалогіі, мінералогіі, палеанталогіі для студэнтаў рознага ўзроўню праводзяцца з сакавіка 2010 года пры падтрымцы Музея прыродазнаўства (Лондан).

center|160pxcenter|160pxcenter|160pxcenter|150px

Спасылкі

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Берагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Геалогія Вялікабрытаніі Катэгорыя:Дэваншыр Катэгорыя:Дорсет Катэгорыя:Юрскі перыяд Катэгорыя:Мелавы перыяд Катэгорыя:Трыясавы перыяд Катэгорыя:Геалагічныя агаленні Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды