Эльдара́да (, ; літаральна — «пазалочаны», «залаты») — міфічная краіна, багатая на золата і каштоўнасці, якую іспанскія заваёўнікі беспаспяхова шукалі ў XVI—XVII стагоддзях у Паўднёвай Амерыцы, пераважна ў басейнах Амазонкі і Арынока. У пераносным сэнсе Эльдарада — краіна казачных багаццяў. — Электронная версія.

Легенда Паводле легенды, правіцель Эльдарада кожнай раніцай абсыпаў сябе залатым пяском, які потым змываў у водах свяшчэннага возера. У аснове гэтай версіі ляжыць звычай пасвячэння ў правіцелі на возеры Гуатавіта ў Калумбіі, які існаваў у індзейскага народа муіскаў.

Абрад на возеры Гуатавіта

Апісанне Падрабязнае апісанне звычаю даў у 1636 годзе Хуан Радрыгес Фрэйле ў творы El carnero. Ён сцвярджаў, што спадкаемец правадыра перад прыняццем улады на працягу шасці гадоў пасціўся ў пячоры. Пасля заканчэння посту ён рушыў да возера Гуатавіта, дзе яго распраналі, абмазвалі клейкай зямлёй і абсыпалі залатым парашком, пакуль усё цела не аказвалася пакрыта золатам. На ўпрыгожаным трысняговым плыце ён разам з чатырма правадырамі выплываў на сярэдзіну возера; там будучы правіцель кідаў у ваду золата і смарагды, а яго спадарожнікі — уласныя ахвяраванні. Пасля вяртання на бераг новы кіраўнік прызнаваўся «гаспадаром і князем». Фрэйле сцвярджаў, што менавіта ад гэтай цырымоніі пайшла назва El Dorado.

Плыт муіскаў

Лічыцца, што цырымонія прызнання новага правіцеля Гуатавіты паказана на вядомым «плыце муіскаў». Прадмет быў знойдзены ў 1969 годзе, але не ў возеры Гуатавіта, а ў керамічнай пасудзіне ў пячоры каля горада Паска ў дэпартаменце Кундынамарка; у тым жа годзе яго набыў Музей золата ў Багаце.

Сучасныя даследаванні Іспанскія хронікі XVI—XVII стагоддзяў апісвалі Гуатавіту як месца шматлюдных ахвярных цырымоній або пышнага абраду ўступлення правадыра ва ўладу. Археалагічнае абследаванне наваколля возера, праведзенае ў 2009 годзе, дало больш сціплую карціну. Паводле археолага Хуана Пабла Кінтэра-Гусмана, характар і размеркаванне знаходак сведчаць, што каля возера сапраўды была святыня, але там адбываліся невялікія рытуальныя ахвяраванні, а не пышныя і масавыя ўрачыстасці.

Пошукі Эльдарада

Іспанскія заваёўнікі шукалі Эльдарада ў XVI—XVII стагоддзях у розных частках Паўднёвай Амерыкі, найчасцей у басейнах Амазонкі і Арынока.

Аб’ектам пошукаў каштоўнасцей стала і возера Гуатавіта. З часу іспанскага заваявання Амерыкі і да сярэдзіны XX стагоддзя рабіліся шматлікія спробы асушыць возера і здабыць пакінутыя ў ім ахвяраванні.

У беларускай літаратуры У 1989 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» выйшла прыгодніцка-фантастычная аповесць Аляксея Якімовіча «Эльдарада просіць дапамогі».

Літаратура — Электронная версія.

Катэгорыя:Легенды Катэгорыя:Золата Катэгорыя:Гісторыя Паўднёвай Амерыкі