Аляксандр Валянцінавіч Амфітэатраў () — рускі пісьменнік.

Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1885). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Псіхапаты. Праўда і выдумка» (1893), «Мроі і цені» (1896), раманаў «Атручанае сумленне» (1890; аналіз псіхалагічных матываў злачынства), «Жар-кветка» (1895; тэма спірытызму і акультызму), «Вікторыя Паўлаўна» (1903; пытанне жаночай эмансіпацыі), «Мар’я Лусьева» (1903; праблема прастытуцыі), гістарычнага твора «Звер з прорвы» (1911—14), фельетонаў, літаратурна-крытычных артыкулаў. Раманы-хронікі са шматтомнай серыі «Канцы і пачаткі. Хроніка 1880—1910» — спроба асэнсаваць жыццё расійскага грамадства на мяжы стагоддзяў. З 1921 года ў эміграцыі. Выдаў раман «Зачараваны стэп» (1921), кнігі нарысаў «Тужлівыя нататкі» (1922), зборніка «Неўтаймаваная Русь: Дэманічныя аповесці XVII ст.» (1929) і інш. На беларускую мову творы Амфітэатрава перакладаў Вацлаў Ластоўскі, апавяданне «Хілібертава пакута» — Зоська Верас. Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі