Эдаарда Амальдзі (; ) — італьянскі фізік. Член Нацыянальнай акадэміі дэі Лінчэі ў Рыме (1948), замежны член АН СССР (1958).

Біяграфія Скончыў Рымскі ўніверсітэт (1929). З 1945 года — прэзідэнт Нацыянальнага камітэта па ядзерных даследаваннях Італіі, з 1948 года — дырэктар Нацыянальнага інстытута ядзернай фізікі. У 1957—60 гадах — прэзідэнт Міжнароднага Саюза чыстай і прыкладной фізікі. Навуковыя працы па ядзернай спектраскапіі, фізіцы элементарных часціц. У 1934 годзе сумесна з Энрыка Фермі і іншымі адкрыў з’яву запавольвання нейтронаў у рэчывах, якія маюць у сабе вадарод. Прадказаў існаванне антыпратона (1955), у сааўтарстве адкрыў анты-сігмаплюс-гіперон (1960).

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Фізікі Італіі