Анабергіт (ад назвы радовішча Анаберг у Германіі) — мінерал класа арсенатаў Ni3[AsO4]2•8H2O. Поўны ізамарфізм з эрытрынам. Часта мае ў сабе кобальт, прымесі кальцыю, магнію, жалеза, цынку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае скарынкі, налёты, зямлістыя агрэгаты. Колер светла-зялёны. Бляск шкляны, да зямлістага. Цвёрдасць 2,5—3. Шчыльнасць 3,1 г/см³. Утвараецца ў зонах акіслення арсенідаў кобальту і нікелю. Анабергіт («нікелевыя кветкі») — пошукавая прыкмета на нікелевыя руды.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Мінералы нікелю