Новыя Лугінцы́, таксама Лугінцы́Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. () — былы пасёлак у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Данілавіцкага сельсавета.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселеныя.

Геаграфія

Размяшчэнне За 19 км на паўночны захад ад Веткі, за 20 км ад Гомеля, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Данілавічы—Ветка. Планіроўка складаецца з кароткай, амаль прамалінейнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Этымалогія Назва Лугінцы магла быць утворана ад калектыўнай мянушкі лугінцы ў верагодным значэнні«тыя, што жывуць у лугавой мясцовасці»А. Ф. Рогалев. Топонимический словарь Ветковского района Гомельской области. Гомель: Барк, 2004. – 196 с. (с. 109). Редакция 2024 года..

У айконіме Лугінцы таксама магла быць адлюстравана праз прамежкавае калектыўнае мянушку лугінцы прозвішча Лугінец, якое адносілася да заснавальнікаў першапачатковай вёскі.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомы з другой паловы XIX стагоддзя як вёска Лугінцы.

У пачатку XX стагоддзя – фальварак Лугінцы ў складзе Пакалюбіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні, які належаў спадчыннікам двараніна С. П. Войніч-Сенажэнскага.

У 1866 годзе гаспадар аднайменнага маёнтка меў тут 1691 дзесяцін зямлі, якія дасталіся яму па спадчыне. З 1872 года працавал бровар.

У 1926 годзе – пасёлак Нова-Лугінцы ў Замосцеўскім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай акругі, змененая назва якога паказвала адрозненне пасёлка ад ранейшага фальварка.

У 1930 годзе створаны калгас «1 Мая».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 жыхароў загінулі на фронце.

У 1959 годзе ў складзе калгаса імя І. Г. Лебедзева (цэнтр — вёска Данілавічы).

З 29 лістапада 2005 года выключаны з дадзеных па ўліку адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак.

Насельніцтва

Колькасць

1990-я — жыхары пераселеныя.

Дынаміка

1926 год — 24 двары, 109 жыхароў. 1959 год — 110 жыхароў (паводле перапісу). 1990-я — жыхары пераселеныя.

Крыніцы

Літаратура

Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы