Гу́ткаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. () — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Неглюбскага сельсавета.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (52 сям’і) пераселены ў 1990 годзе.
Геаграфія За 22 км на паўночны ўсход ад Веткі, 44 км ад Гомеля, 30 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў).
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Старое Закружжа—Ветка. Драўляныя хаты стаяць уздоўж прасёлкавай дарогі.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Стаўбунскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся ў вёсцы — школа граматы, хлебазапасны магазін; побач знаходзіўся хутар. У 1909 годзе 295 дзесяцін зямлі.
У 1926 годзе ў Шэйкагуткаўскім сельсавеце Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі, працаваў паштовы пункт. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны 9 жыхароў загінулі на фронце.
У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — вёска Старое Закружжа).
Да 28 студзеня 1991 года ў Старазакружскім сельсавеце.
З 29 лістапада 2005 года выключана з дадзеных па ўліку адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак.
Насельніцтва
1897 год — 34 двары, 232 жыхары; хутар 2 двары, 3 жыхары (паводле перапісу). 1909 год — 39 двароў, 280 жыхароў. 1926 год — 58 двароў, 295 жыхароў. 1959 год — 126 жыхароў (паводле перапісу). 1990 год — жыхары (52 сям’і) пераселены.
Крыніцы
Літаратура
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0.
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы