Магнус Інфлянцкі () — дацкі прынц, герцаг Гальштэйна, кароль Лівоніі ў 1570—1577 гадах, князь-біскуп Эзеля 1560—1572 гадоў, князь-біскуп Курляндыі 1560—1583 гадоў.

Біяграфія Сын караля Даніі Крысціяна III і Дароты Саксен-Лаўэнбургскай.

Падчас Першай Паўночнай вайны яго падтрымліваў рускі цар Іван IV Грозны, які стварыў для яго марыянетачнае каралеўства Лівонія са сталіцай у Пыльтсамаа і выдаў за яго сваю стрыечную пляменніцу Марыю Старыцкую. Паводле «Умоваў падначалення 1561 г». не занятая маскоўцамі частка Лівонскай канфедэрацый канчаткова далучылася да ВКЛ. У 1565 г., як адзін з прэтэндэнтаў на руку Ганны Ягелонкі, ён прапанаваў праект польска-дацкага саюза ў абмен на некалькі замкаў у Рыжскім архібіскупстве ў якасці яе пасагу. Гэтую прапанову адхіліў брат Ганны, кароль Польшчы і вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст. У 1575—1577 гадах, калі маскоўскія войскі аднавілі вайну, аблажыўшы лівонскія гарады, большасць з іх, каб пазбегнуць расійскай акупацыі, перайшлі пад абарону Магнуса. У 1577 годзе Магнус уступіў у таемныя перамовы з польскім каралём Стэфанам Баторыем, у выніку якіх Іван Грозны зняволіў яго. Вымушаны адмовіцца ад каралеўскага тытула, ён прызнаў сябе падданым Рэчы Паспалітай і прыняў удзел у Маскоўскай вайне Стэфана Баторыя зрабіўшы ў 1580 г. напад сваімі сіламі на маскоўцаў у ваколіцы Дэрпта.

Памер, нарабіўшы пазык у Пільэне у 1583 г. Пасля чаго яго ўладанні — Пільтэн і Куронскае біскупства былі далучаныя войскамі ВКЛ да Рэчы Паспалітай. Жонку Барыс Гадуноў запрасіў у Маскву дзе, магчыма, і яе і дачку Еўдакію, атруцілі ў 1589 г.

Крыніцы

Катэгорыя:Ольдэнбургская дынастыя