Адалескарый — лічынкавая стадыя некаторых паразітных трэматод. Развіваецца ў навакольным асяроддзі з цэркарыя, выдзеленага прамежкавымі гаспадарамі (малюскамі). З вадой ці кормам трапляе ў арганізм канчатковага гаспадара (пазваночныя, чалавек), дзе развіваецца ў палаваспелую трэматоду. Стадыя адалескарыя ўласціва, напрыклад, цыклу развіцця пячоначнай двухвусткі — узбуджальніка фасцыялёзу.
Літаратура
Катэгорыя:Лічынкі Катэгорыя:Смактуны