Стылізацыя — мастацкі прыём свядомага паўтарэння асаблівасцяў чужога стылю, жанру або манеры; мэтанакіраванае перайманне. Часта азначае ўзнаўленне вобразнай сістэмы і фармальных асаблівасцей раней створаных мастацкіх твораў у новым мастацкім кантэксце. Разнавіднасці:

Стылізацыя ў выяўленчым мастацтве — творчы метад, заснаваны на адносінах: стылізуемы ўзор — стылізуючая кампазіцыя; Стылізацыя ў літаратуры і кіно (напрыклад, сказ — стылізацыя жывога прастамоўя); Стылізацыя ў музыцы.

Таксама стылізацыя можа азначаць спрашчэнне дэталёвага арыгінала да лаканічнай, вядомай і зручнай для тыражавання выявы (напрыклад, у выразе: «лагатып утрымоўвае стылізаваную выяву птушкі»).

Гл. таксама Пародыя, традыцыя

Літаратура Д. Е. Стилизация // Литературная энциклопедия : в 11 т. — [М.], 1929—1939. Стилизация. // «Популярная художественная энциклопедия.» Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. Власов В. Г. Теория формообразования в изобразительном искусстве. СПб.: Изд-во СПб. Ун-та, 2017. С.181-186

Катэгорыя:Катэгорыі эстэтыкі