Георг / Ежы фон Фарэнсбах / Фарэнсбек ( ням.Jürgen / Georg von Fahrensbach, пол. Jerzy Farensbach / Farensbeck) (1551 год † загінуў 17 мая 1602 года каля Феліна) — лівонскі найміт, прафесійны вайсковец, кіраўнік "інфлянцкай земскай службы нямецкай крыві" на службе Рэчы Паспалітай.

Біяграфія

Юрген фон Фарэнсбах паходзіў з нямецка-балтыйскага роду Фарэнсбахаў. у сярэдзіне 15 ст. род перасяліўся з Рэйнланда на выспу Озэль (Эзэль, Саарэмаа). Ён быў сынам лівонскага дыпламата Вольмара фон Фарэнсбаха (1500—1554) і прадстаўніцы роду Курселяў. Як мяркуецца, Юрген (Георг) нарадзіўся 1551 годзе ў парафіі Мер'яма ў Эстоніі адным з васьмі сыноў сужэнства. У 1580/1581 гадах ажаніўся з Соф'яй фон Фіркс, удавой Матыяса фон дэр Рэке цу Нойенбурга. Дзякуючы гэтаму шлюбу ён набыў некалькі курляндскіх маёнткаў, такіх як Аўц. Сярод іншых, сыны вядомыя сваім ўдзелам у войнах Рэчы Паспалітай 1600 -1629 г. Георг - Вольмар (Уладзімір) фон Фарэнсбах і Ян (Іаган) VI. фон Фарэнсбах нарадзіліся ад гэтага шлюбу.

З юнацтва пачаў ваенную службу і пабываў наймітам у арміях Швецыі, Францыі, Аўстрыі (1566 г. у Венгрыі) і Нідэрландаў. Некаторы час ён служыў пры двары імператара Максіміліяна II. Усяго ў 19 гадоў ён вярнуўся ў Лівонію, дзе тады ў самым разгары была Лівонская вайна. Ён далучыўся да прашведскай шляхты пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі Клаўса Курселя. Ен пакінуў Рэвельскі замка, які быў захоплены шведамі пасля іх паўстання. Неўзабаве пасля гэтага ён быў узяты ў палон маскоўцамі, але быў вызвалены Іванам Жахлівым і далучаны да нямецкіх наймітаў, калі Крымскі хан Дэўлет I Гірэй, рыхтаваў новую кампанію супраць Масквы. Фарэнсбах удзельнічаў у бітве пры Моладзях 1 жніўня 1572 года, у якой татары пацярпелі цяжкую паразу на рацэ Ацэ, часткова дзякуючы асабістай адвазе Юргена, як распавядае легенда.

Ён суправаджаў герцага Магнуса ў яго падарожжы ў Расію, але пакінуў службу ў цара ў 1572 годзе. З дазволу дацкага караля Фрыдэрыка II ён узначаліў абарону Гданьска супраць Стэфана Баторыя ў 1577 годзе, а пасля быў прызначаны Фрыдрыхам II пажыццёвым губернатарам Эзеля. Не адмаўляючыся ад гэтай пасады, Юрген фон Фарэнсбах у 1580 годзе паступіў на службу Рэчы Паспалітай, зноў жа з дазволу свайго гаспадара. Яго найміты ўнеслі свой уклад у канчатковае вырашэнне барацьбы за Інфлянты, і ў якасці ўзнагароды смелы правадыр атрымаў тытул старасты Вендэна і спадчынны замак Каркус з 1000 сялянамі ў 1584 г., а ў 1585 г. пасаду "ваеннага правадыра Лівонскай шляхты нямецкай крыві". На функцыі вайсковага кіраўніка нямецкай шляхты Інфлянтаў ён застаўся да канца свайго жыцця.

Гэтая дваістая пазіцыя паданага выклікала гнеў Фрыдэрыка II, які ў той час спрачаўся і быў на мяжы вайны з Рэччу Паспалітай за валоданне Пільтэнскім абацтвам. У 1582-1585 г. адбылося размежаванне Эзэль - вікскае бікупства была падзеленае - выспы адышлі Даніі і Швецыі, а кантэнентальны Вік і Куронскае біскупства акупаваныя Рэччу Паспалітай. Фрыдрых II ня мог цярпець двухсэнсоўную паставу, якую займаў Фарэнсбах як дацкі губернатар і ваенны камандзір Рэчы Папалітай. У выніку Георг Фарэнсбах страціў сваю пасаду і маёмасць на Эзелі і застаўся выключна на службе Рэчы Паспалітай. У спрэчцы за польскі трон, якая ўспыхнула пасля смерці Стэфана Баторыя, ён рашуча стаў на бок Жыгімонта Вазы, чые права на шведскую карону ён пазней абараняў усёй сваёй энергіяй. 5 студзеня 1588 года Жыгімонт Ваза прызначыў яго пажыццёвым ваяводам вендэнскім.

У 1598 годзе ён суправаджаў Жыгімонта Ваза і кіраваў яго найманай сухапутнай арміяй у спробе вярнуць шведскую карону. Пасля поўнай няўдачы законага караля ў Швецыі, Карл Сундэрманскі захапіў Фінляндыю і Эстляндыю. Як сам кароль і магнатэрыя ВКЛ, Г. Фарэнсбах выступаў прыхільнікам наступальнай стратэгіі і вайны на тэрыторыі Швецыі. Ен адмовіўся ад перамоваў з узурпатарам і рыхтаваў паход вернай інфлянцкай шляхты на вызваленне Рэвеля і Фінляндыі. Яго дзеянні былі выкарыстаныя як прэтэкст дзеля шведскага нападу на Інфлянты восенню 1600 г. і пачатка вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1611). Як дасведчаны правадыр, які пастаянна знаходзіўся на месцы, у 1600 г. загадам караля быў прызначаны кіраўніком не толькі сіламі рушання нямецкай інфлянцкай шляхты, але "паручнікам" войскаў усіх народаў Рэчы Паспалітай ў правінцыі (паводле існаваўшага тады заканадаўства, палякамі кіраваў-паляк, літвінамі-літвін, немцамі - немец). Да сілаў пад яго камандваванне у 1601 г. Жыгімонт Ваза далучыў яшчэ кантынгенты пільтэнцаў, куронцаў і шкотаў.

Пасля першай удалай бітвы, яго замак Каркус усёж трапіў у рукі шведаў. Разам з войскамі ВКЛ яму пэўны час кіраваць абаронай і вызваліць ад аблогі Рыгу. Калі Рэч Паспалітая ў 1601 г. змагла аднавіць наступ, Юрген Фарэнсбах заставаўся ў палявой арміі. Загінуў падчас пераможнага штурма Феліна 17 мая 1602 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Мужчыны Катэгорыя:Памерлі ў 1602 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1551 годзе Катэгорыя:Дыпламаты Катэгорыя:Удзельнікі Лівонскай вайны Катэгорыя:Ваяводы Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваенныя Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі