Пётр Аўраамавіч Чаплін або Пётр Абрамавіч Чапліц (1699 — 29 жніўня 1765, Архангельск) — рускі мараход, капітан-камандзір, удзельнік і адзін з гісторыёграфаў Першай Камчацкай экспедыцыі Вітуса Берынга.
Вядома што Пётр Чаплін нарадзіўся ў сям'і вайскоўца. Мяркуючы па нерасейскаму імю і прозвішчу бацькі, магчыма паходзіў з рода Чапліцаў, шляхціча, або невядомага Абрама Чаплі з Рэчы Паспалітай, які перайшоў на царскую службу. 1718 г. паступіў на марскую службу ў званні мічмана. У 1724 г. скончыў Марскую акадэмію, пасля чаго 24 студзеня 1725 года П. Чапліц адправіўся ў Камчацкую экспедыцыю. У складзе атрада Аляксея Чырыкава здзейсніў шыротны пераход Сібіры дзеля вызначэння шыротнай працягласці Еўразіі.
Пазней П. Чапліц удзельнічаў у адкрыццях і тапаграфічных працах падчас падарожжаў 1728 і 1729 гадоў на боце «Святы Гаўрыіл», капітанам якога быў Берынг. Разам з Чырыкавым Чаплін вёў «Часопіс Камчацкай экспедыцыі» (часткова апублікаваны ў 1823 годзе), які дазволіў рэканструяваць яе гісторыю. У 1728 годзе «за яго намаганні ў Сібірскай экспедыцыі» Чаплін быў павышаны ў мічманы.
Вярнуўшыся з экспедыцыі ў 1730 годзе, Чаплін разам з Берынгам і Чырыкавым склаў канчатковую навігацыйную карту, якая значна пераўзыходзіла папярэднія карты па дакладнасці берагавой лініі Паўночна-Усходняй Азіі і, хоць яна не захавалася да нашых дзён, была пашыраная ў копіях (вядома не менш за 16 з іх) і пазней стала асновай для адлюстравання гэтай часткі кантынента на ўсіх заходнееўрапейскіх мапах.
У тым жа годзе Чаплін быў узведзены ў званне другога лейтэнанта. З 1732 года ён камандаваў рознымі караблямі і фрэгатнымі атрадамі Балтыйскага флоту і амаль пастаянна знаходзіўся ў моры. У 1751 годзе Чапліцу было прысвоена званне капітана трэцяга рангу, у 1756 годзе — другога рангу, а ў 1758 годзе — першага рангу. У гэты перыяд часу, камандуючы рознымі караблямі, ён здзейсніў некалькі плаванняў, галоўным чынам у водах Балтыйскага і Паўночнага мораў. У 1760-1762 гадах займаў пасаду капітана Рэвельскага порта.
21 снежня 1762 года з-за старасці і хваробы П.Чаплін быў прызначаны капітанам Архангельскага порта. У кастрычніку наступнага года ён быў павышаны да капітан-камандзіра, а 29 жніўня 1765 года памёр пры выкананні службовых абавязкаў у горадзе Архангельску.
У яго гонар названы мыс Чапліна на усходзе Чукоцкага паўвоствава.