Елізаветградскі 3-і гусарскі полк () — фарміраванне Расійскай імператарскай арміі. Утвораны ў 1783 годзе пад назвай лёгка-коннага; з 1789 года стаў называцца конна-егерскім. Павел I пераназваў яго ў гусарскі, а ў 1882 годзе полк звернуты ў драгунскі.

Прымаў удзел у вайне з Турцыяй 1787—1791 гадоў (у скадзе Екацярынаслаўскай арміі Р. Пацёмкіна вызначыўся пры ўзяцці Ачакава), з Рэчу Паспалітай 1792 года, падаўленні паўстання Касцюшкі 1794 года (у тым ліку ў бітве пад Мацяёвіцамі і ўзяцці Прагі), войнах трэцяй (Бітва пад Аўстэрліцам) і чацвёртай (бітвах пры Марунгене і Прэйсыш-Эйлау) кааліцый, вайне 1812 года (Бітва пад Барадзіном) і загранічным паходзе Рускай арміі, вайне з Турцыяй 1828—1829 гадоў, падаўленні паўстання 1830—1831 гадоў, падаўленні рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Венгрыі, Першай сусветнай.

Як знакі адрознення атрымаў георгіеўскія трубы, з надпісам: «За адрозненне пры паразе і выгнанні непрыяцеля з межаў Расіі 1812 г.» і «за ўціхамірванне Венгрыі 1849 г.».

Літаратура Военная энциклопедия (Сытин, 1911—1915) Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона

Катэгорыя:Гусарскія палкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Крапіўніцкі