Білгарад-Дністроўскі () — горад у Адэскай вобласці Украіны, на Днястроўскім лімане. Адміністрацыйны цэнтр Білгарад-Дністроўскага раёна. Знаходзіцца за 18 км ад Чорнага мора, за 100 км ад Адэсы. Чыгуначная станцыя. Порт.

ЮНЕСКА занесла Белгарад у спіс найстарэйшых гарадоў Еўропы, што мелі бесперапыннае існаванне — побач з Рымам, Афінамі і Іерусалімам.

Гісторыя Век Белгараду-Днястроўскага складае каля 2500 гадоў. Горад шмат разоў змяняў назву (Ціра, Альба, Аспракастрон, Акчакерман, Чатаця-Албэ, Манкастра, Акерман), апошняе перайменаванне адбылося пасля далучэння паўднёвай Бесарабіі да СССР (1940).

У IX ст. плямёны ўлічаў і тыверцаў стварылі тут эканамічны, палітычны і гандлёвы цэнтр — Белгарад. З XIII ст. уваходзіў у склад Галіцка-Валынскага княства. У XIV ст. яго захапілі генуэзцы і перайменавалі ў Манкастра (Маўракастра).

У выніку бітвы на Сініх Водах (1362) перайшоў да пляменніка Альгерда князь Юрый Карыятавіч, які вёў актыўную барацьбу супраць татарскіх уладароў.

У XV ст. вядомы пад назвай Чататаальба (Белая фартэцыя) перайшоў да Малдаўскага княства. У 1484 горад захапіла Турцыя, перайменаваўшы яго 1503 у Акерман (Белы камень). У XVI—XVIII стагоддзях быў сталіцай Белгарадскай Арды. Паводле Бухарэсцкай мірнага дагавора 1812, якім скончылася расійска-турэцкая вайна, Акерман увайшоў у склад Расійскай імперыі.

З 1991 у складзе незалежнай Украіны.

Чорны Горад

У 1421 на месцы цяперашняга прадмесця Белгараду-Днястроўскага (на супрацьлеглым ад цэнтру горада беразе Днястра) вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў умацаванае горадзішча, якое атрымала назву Чорны Горад.Додаток В: Оригінальні тексти та їх давні і сучасні переклади (до розділу 2) // Вирський Д. Річпосполитська історіографія України (ХVI — середина ХVII ст.) — К.: Інститут історії України НАН України, 2008. — У 2-х ч. — Ч.2 (Додатки). С. 99

Фартыфікацыя згадваецца ў спісе замкаў, складзеным пасля яго смерці ў 1430.Р. Ю. Кочкуров. История символов Николаевщины // «Гербоведъ» №57, С. 39—44.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Турыстычная інфармацыя Білгарад-Дністроўскі мае шэраг цікавых турыстычных аб'ектаў: Акерманская крэпасць (XV ст.). Армянская царква (XІV ст.). Балгарская царква (1840). Грэчаская царква (XIII ст.). Падземная царква Іаана Сучаўскага (XIV—XIX ст.). Раскопкі старадаўняга горада Ціра( V ст. да н.э.). Свята-Ушэсценскі сабор (1815—1820). Свята-Мікалаеўская царква (1867). Скіфская магіла. Сармацкі склеп (III ст. н.э.).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Парты Украіны Катэгорыя:Гарады на Днястры Катэгорыя:Курорты Украіны Катэгорыя:Буджак Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Украіны Катэгорыя:Гарады Русі Катэгорыя:Гарады Адэскай вобласці