Сяргей Антонавіч Чыжык (нар. , вёска Асмолава, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанадыягностыкі. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2007), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014, нанатэхналогіі; чл.-кар. з 2009).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1980). З 1980 г. у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі, з 1999 г. загадчык лабараторыі, з 2002 — загадчык аддзела. З 2002 — загадчык лабараторыі, з 2005 — загадчык аддзялення, з 2007 — намеснік дырэктара Інстытута цепла-і масабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. З 2008 намеснік галоўнага вучонага сакратара, у 2009—2012 гг. галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З лютага 2012 года намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2014Национальная академия наук Беларуси — Новости — 2 мая 2014 па 30 чэрвеня 2025Сергей Чижик освобожден от должности первого зампредседателя Президиума НАН Беларуси https://president.gov.by/ru/events/sergej-cizik-osvobozden-ot-dolznosti-pervogo-zampredsedatela-prezidiuma-nan-belarusi — Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Застаўся загадчыкам аддзялення цеплаабмену і механікі мікра- і нанаразмерных сістэмОтделение теплообмена и механики микро- и наноразмерных систем і лабараторыі нанапрацэсаў і тэхналогійЛаборатория нанопроцессов и технологий Інстытута цепла-і масаабмену імя. А. В. Лыкава НАН Беларусі. Член рэдкалегіі часопісаў «Даклады НАН Беларусі», «Механіка машын, механізмаў і матэрыялаў», «Інжынер-механік».

Навуковая дзейнасць Навуковыя даследаванні ў галіне трыбамеханікі прэцызійнага кантакту, фізікі і механікі паверхняў на мікра-і нанаўзроўні, нанаструктурнага матэрыялазнаўства, нанадыягностыкі матэрыялаў метадам атамна-сілавой мікраскапіі. Ім атрыманы асноватворныя заканамернасці фарміравання і функцыянавання прэцызійнага фрыкцыйнага кантакту, распрацаваны статыстычныя мадэлі кантакту шматузроўневых шурпатых паверхняў ва ўмовах эфектыўнага дзеяння паверхневых сіл, якія былі выкарыстаныя пры праектаванні рабочых паверхняў у сістэмах магнітнага запісу, мікрапінцэтах і мікра-электрамеханічных сістэмах. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле распрацаваны метады, створаны тэарэтычныя мадэлі і ўнікальнае абсталяванне для комплекснага аналізу паверхняў на нанаўзроўні. Распрацаваны новыя працэдуры ў атамна-сілавой мікраскапіі: латэральна-сілавая спектраскапія, асцыліруючая трыбаметрыя, нанавалачэнне і нанасвідраванне. Распрацаваны тэхналогіі мембранна-капілярнага транспарту, для стварэння зондаў-нанаманіпулятараў на базе вугляродных нанатрубак, кантраляванага фарміравання на вастрыі зонда адзінкавых нанааб’ектаў (часціцы, дроту, ніткі з нанатрубак), з наступнай ацэнкай іх фізіка-механічных уласцівасцяў. Развіваюцца новыя напрамкі — нанатамаграфія прыпаверхневага пласту і клеткавая нанамеханіка. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выканана распрацоўка і ўпершыню з 1994 г. наладжана вытворчасць айчынных атамна-сілавых мікраскопаў серый «Нанотоп» і «Нанотестер», якія выкарыстоўваюцца ў дзесятках навуковых і завадскіх лабараторый Рэспублікі Беларусь, а таксама пастаўляюцца за мяжу.

Аўтар больш за 280 навуковых прац, у т. ч. 2 манаграфіі і 7 патэнтаў.

Погляды Паставіў свой подпіс пад лістом НАН Беларусі, у якім гаворыцца, што «У сваёй дзейнасці Тадэвуш Касцюшка адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША, а не Беларусі. Таму называць яго нацыянальным героем Беларусі абсалютна неправамерна. Ён з’яўляецца нацыянальным героем Польшчы і ЗША. Сцверджанне аб тым, што ён вёў барацьбу за інтарэсы і незалежнасць беларускага народа, супярэчыць гістарычным фактам»Віцэ-кіраўнік Акадэміі навук: Тадэвуша Касцюшку нельга называць нацыянальным героем Беларусі // сайт «Наша Ніва» 13 жніўня 2019.

Пазней заўважыў, што не зусім правільна напісана, што Касцюшка не нацыянальны герой Беларусі, адзначыў, што Тадэвуш Касцюшка — гэта знакаміты палітычны дзеяч Польшчы, ЗША і Беларусі, а таксама не выключыў таго, што вуліца імя Касцюшкі можа з’явіцца калісьці ў Мінску ці ў іншых беларускіх гарадахnashaniva.by.

Асноўныя працы Механика дискретного фрикционного контакта. Мн.: Навука i тэхнiка, 1990 (в соавт.). Атомно-силовая микроскопия в оценке состояния синаптосомальной мембраны. Мн.: Изд. центр БГУ, 2002 (в соавт.). Технологии конструкционных наноструктурных материалов и покрытий. Минск: Беларуская навука, 2011. (в соавт.).

Узнагароды Ордэн Пашаны (2014)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 486 ад 4 жніўня 2014 г..

Крыніцы

Спасылкі Профіль акадэміка С. А. Чыжыка на сайце НАН Беларусі Сяргей Антонавіч Чыжык у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАНБ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ Катэгорыя:Галоўныя вучоныя сакратары НАНБ