Міжнародны дзень ляўшы () - неафіцыйнае свята, прысвечанае людзям, якія пераважна карыстаюцца левай рукой.Адзначаецца штогод 13 жніўня.
Упершыню гэты дзень быў адзначаны 13 жніўня 1976 года па ініцыятыве Lefthanders International. Згодна з асобнымі іншымі звесткамі упершыню дзень ляўшы быў адзначаны 13 жніўня 1992 года па ініцыятыве створанага за два гады да гэтага брытанскага Клуба ляўшэйTUT.BY | НОВОСТИ - около 10% белорусов отметят день левши - Калейдоскоп - 12.08.2008, 13:18 .
Святкаванне дня ляўшэй мае наступныя мэты: распаўсюдзіць веды пра тыя нязручнасці, з якімі сутыкаюцца ляўшы ў свеце, населеным пераважна праўшамі; навучаць дызайнераў і вытворцаў як забяспечыць камфорт і бяспеку ляўшэй пры стварэнні прдукцыі і праектаванні будынкаў; адзначаць тыя моцныя бакі і перавагі, якімі валодаюць ляўшы, і абвяргаць тыя міфы і забабоны, якія склаліся вакол леварукасці ў шматлікіх культурах на працягу стагоддзяў і з'яўляюцца крыніцай перадузятага стаўлення і сёння; забяспечыць максімальна вялікі асартымент інструментаў і абсталявання распрацаваных адмыслова для леварукіх людзей каб зрабіць іх побыт прасцейшым; даследаваць разнастайныя аспекты леварукасці.
Спасылкі Сайт пра Дзень ляўшы Інфармацыя пра дзень на сайце Каляндар свят
Катэгорыя:Святы 13 жніўня Катэгорыя:Міжнародныя дні