thumb|300px|Венгерскі нацыянальны музей з помнікам Янашу Араню thumb|300px|Інтэр’ер Венгерскага нацыянальнага музея Венгерскі нацыянальны музей () — адзін з галоўных музеяў Будапешта, прысвечаны гісторыі і мастацтву Венгрыі.
Гісторыя Музей быў заснаваны ў 1802 годзе на аснове калекцыі манет, кніг і рукапісаў графа Ферэнца Сечэні, а ў наш час фонды музея налічваюць больш за мільён розных экспанатаў.
Будынак Размяшчаецца ў велічным будынку з калонамі, створаным па праекце Міхая Полака. У афармленні інтэр'ераў музея бралі ўдзел Карай Лотц і Мор Тан. На ступенях гэтага будынка ў 1848 годзе паэт Шандар Петэфі заклікаў народ да рэвалюцыі, прачытаўшы сваю «Нацыянальную песню».
Экспазіцыя Пастаянныя выстаўкі Венгерскага нацыянальнага музея ахопліваюць гісторыю Венгрыі з моманту заснавання дзяржавы да 1990-х гадоў. У лапідарыі прадстаўлена калекцыя камянёў рымскага перыяду і іншыя археалагічныя знаходкі. Сярэднявечны перыяд і эпоху турэцкага нашэсця ў Венгрыі ілюструюць каралеўскія рэгаліі, прадметы сярэднявечнага побыту, ювелірныя вырабы, калекцыя манет і зброі. У экспазіцыі залы, прысвечанай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў, прадстаўлены палатка камандуючага турэцкай арміяй і цудоўныя інкруставаныя рэнесансныя сталы аднаго з храмаў паўночна-ўсходняй часткі Венгрыі. Зала гісторыі XX стагоддзя прыцягвае ўвага выстаўкай зброі часоў дзвюх сусветных войнаў і калекцыяй агітацыйных плакатаў.
Асобная зала музея прысвечана каралеўскай мантыі, у якой каранаваўся заснавальнік венгерскай дзяржавы кароль Іштван. Яна выканана з візантыйскага шоўка з залатым гафтам і ўпрыгожана жэмчугам. Святы Іштван падарыў мантыю царкве ў 1031 годзе.
У партрэтнай галерэі музея прадстаўлена цудоўны збор партрэтаў каралёў з дынастыі Арпадаў.
У музычнай экспазіцыі Венгерскага нацыянальнага музея прадстаўлены клавікорд Моцарта, барытон Эстэрхазі, арфа Марыі-Антуанэты, раялі Бетховена і Ліста.
Літаратура Венгрия. Издательство «Вокруг света», 2009 ISBN 978-5-98652-226-5 Михаэль Херл. Будапешт. Издательство Polyglott, 1996 ISBN 5-88395-021-3
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Музеі Будапешта Катэгорыя:З’явіліся ў 1802 годзе Катэгорыя:1802 год у Будапешце