Экстракляса — спаборніцтва паміж прафесійнымі футбольнымі клубамі Польшчы, найвышэйшае ў польскай сістэме футбольных ліг. Пераможца Экстраклясы аб’яўляецца чэмпіёнам Польшчы па футболе.
Гісторыя
Стварэнне польскай футбольнай лігі У снежні 1926 года ў Варшаве адбылася сустрэча прадстаўнікоў шэрагу польскіх клубаў. Мэтай гэтай сустрэчы было абмеркаванне магчымасці стварэння прафесійнай лігі па футболе. Невядома, хто прыдумаў ідэю лігі. На сустрэчы было прынята рашэнне, што ліга — больш практычны варыянт правядзення чэмпіянату, чым двухступеньчаты фармат рэгіянальных гульняў і выніковы нацыянальны фінал, якія практыкаваліся да гэтага часу.
Да жаху прадстаўнікоў клубаў, ФФП не спадабалася ідэя лігі і Асацыяцыя хацела сарваць яе утварэнне. Тым не менш, аказалася, што практычна ўсе, акрамя аднаго з польскіх клубаў, падтрымалі гэтую ідэю. Рашэнне аб стварэнні лігі было прынята незалежна ад Федэрацыі футбола. У канцы лютага 1927 года на пасяджэнні Федэрацыі футбола Польшчы ў Варшаве яе службовыя асобы адкрыта выступілі супраць фарміравання лігі, але клубы, падтрыманыя генераламі з польскай арміі (якая пасля майскага перавароту 1926 года гуляла ключавую ролю ва ўсіх аспектах грамадскага жыцця), прыступілі да фарміравання лігі. Стварэнне Лігі было абвешчана 1 сакавіка 1927 года.
Чэмпіёны Экстраклясы Звесткі прыведзеныя па выніках сезона 2022/23Чэмпіёны Экстракласы (90minut.pl) . Тытулы Клуб Чэмпіёнскія сезоны 15 Легія Варшава 1955, 1956, 1968/69, 1969/70, 1993/94, 1994/95, 2001/02, 2005/06, 2012/13, 2013/14, 2015/16, 2016/17, 2017/18, 2019/20, 2020/21 14 Гурнік Забжэ Рух Хожаў 1957, 1959, 1961, 1962/63, 1963/64, 1964/65, 1965/66, 1966/67, 1970/71, 1971/72, 1984/85, 1985/86, 1986/87, 1987/881933, 1934, 1935, 1936, 1938, 1951, 1952, 1953, 1960, 1967/68, 1973/74, 1974/75, 1978/79, 1988/89 14 Вісла Кракаў 1927, 1928, 1949, 1950, 1977/78, 1998/99, 2000/01, 2002/03, 2003/04, 2004/05, 2007/08, 2008/09, 2010/11 10 Лех Познань 1982/83, 1983/84, 1989/90, 1991/92, 1992/93, 2009/10, 2014/15, 2021/22, 2024/25, 2025/26 5 Краковія 1921, 1930, 1932, 1937, 1948 4 Погань Львоў Відзаў Лодзь 1922, 1923, 1925, 19261980/81, 1981/82, 1995/96, 1996/97 2 Варта Познань Палонія Варшава Палонія Бытам ЛКС Лодзь Сталь Мелец Шлёнск Уроцлаў Заглэмбе Любін 1929, 1947 1946, 1999/2000 1954, 1962 1958, 1997/98 1972/73, 1975/76 1976/77, 2011/12 1990/91, 2006/07 1 Гарбарнія Кракаў Шамберкі Бытам Пяст Глівіцы Ракаў Чэнстахова 1931 1979/80 2018/19 2022/23 Тлустым вылучаны каманды, якія прымаюць удзел у Экстраклясе ў сезоне 2022/23.
Спасылкі Афіцыйны сайт 90minut.pl
Катэгорыя:Футбол у Польшчы Польшча