Іван Аляксандравіч Матыль (Бараноўскі Я. Тры «Звязды»…, в. Дуброўскія Коханаўскага раёна, цяпер Віцебскай вобласці — ) — беларускі журналіст, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў двухгадовае Аршанскае педагагічнае вучылішча. З 1932 года ў журналістыцы. Скончыў Мінскі інстытут журналістыкі (1941). Падчас 2-й сусветнай вайны, рашэннем ЦК ЛКСМ БССР, у 1942 годзе І. Матыль закінуты ў тыл праціўніка на тэрыторыю Беларусі. Кіраваў Магілёўскай абласной падпольнай камсамольскай арганізацыяй. У сакавіку 1944 года, пасля смерці Міхаіла Барашкава, зацверджаны на пасаду галоўнага рэдактара падпольнай «Чырвонай змены». Рэдакцыю «Чырвонай змены» І. Матыль узначальваў пэўны час і ў паваенныя гады, правёў вялікую работу па стварэнні аўтарскага калектыву, навучанні рэдакцыйных кадраў.
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «Партызану Айчыннай вайны» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Літаратура Бараноўскі Я. Тры «Звязды» // «Звязда» № 123 (27733), 3 ліп. 2014. — С. 5.
Катэгорыя:Галоўныя рэдактары газеты «Чырвоная Змена» Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»