Пячатка епіскапа Дыянісія — віслая імянная пячатка полацкага епіскапа Дыянісія (пам. у 1183 годзе), знойдзеная ў 1954 годзе ў Ноўгарадзе.
Апісанне На адным боку пячаткі выява Маці Божай Аранты — традыцыйная эмблема царквы. Але калі на пячатцы аднаго з папярэднікаў Дыянісія, полацкага епіскапа Міны, дамінавала выява тэзаіменнага святога Міны, то на пячатцы Дыянісія — выява Багародзіцы, што, верагодна, сведчыць пра павышэнне палітычнага статусу епіскапа ў ПолацкуКалекцыя беларускіх пячатак. Вячаслаў Ракіцкі, Менск . На іншым боку грэчаскі надпіс «SjragiV Duonisiou episkopou Pulotzhskou», г.зн. «Пячатка Дыянісія, епіскапа Полацка»А.А. Купранис. Датированные печати иерархов русской церкви (домонгольский период).
Літаратура
Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Пячаткі