__NOTOC__ 3 верасня — дзвесце сорак шосты (дзвесце сорак сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

36 да н.э.: Флот Актавіяна пад кіраўніцтвам Агрыпы разбіў флот Секста Пампея пад час бітвы на поўначы Сіцыліі. 301: Заснавана Сан-Марына — самая старая дзяржава Еўропы. 590: Грыгорый I становіцца Папам Рымскім. 1254: Папа Рымскі Інакенцій IV скасаваў прысягу літоўскага біск. Хрысціяна рыжскаму архібіскупу і даручыў біск. нойбургскаму прыняць ад Хрысціяна новую прысягу Святому стальцу. 1343: Пізанскі ўніверсітэт набыў статус універсітэта 1609: Англійскі мараплавец Генры Гудзон адкрыў Нью-Ёркскую гавань. 1612: У ходзе трохдзённых баёў атрады Другога апалчэння перашкодзілі польска-літоўскім войскам на чале з Хадкевічам падыйсці на дамамогу маскоўскаму гарнізону. 1783: Паводле падпісанага ў Парыжы мірнага пагаднення афіцыйна скончылася Вайна за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі. 1864: У Стакгольме выбух у лабараторыі Альфрэда Нобеля з-за яго вопытаў з нітрагліцырынам. Загінула 6 чалавек, у тым ліку малодшы брат навукоўца — Эміль. Праз 3 гады Нобель атрымаў патэнт на дынаміт. 1915: Кайзераўскія войскі занялі Гродна. 1939: Вялікабрытанія, Францыя, Індыя, Аўстралія і Новая Зеландыя абвясцілі Германіі вайну. 1953: Набыла моц Еўрапейская канвенцыя аб абароне праў чалавека і асноўных свабод. Падпісана 4 лістапада 1950 года ў Рыме. 1954: У ЗША ўведзена смяротнае пакаранне за шпіянаж у мірны час. 1971: Абвешчана незалежнасць Катара. 1971: СССР, Вялікабрытанія, Францыя і ЗША падпісалі дагавор аб статусе Заходняга Берліна. Згодна з ім горад не з’яўляўся часткаю ФРГ. 1992: Упершыню ўзняты сцяг Славакіі.

Нарадзіліся 1004: Насір Хасроў, персідскі паэт, філосаф, рэлігийны дзеяч. 1731: Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, архіепіскап магілёўскі, навуковец, пісьменнік (пам. 1.12.1826) 1856: Луіс Генры Салівен, амерыканскі архітэктар 1859: Жан Жарэс, дзеяч французскага і міжнароднага сацыялістычнага руху (пам. 31.7.1914) 1875: Фердынанд Паршэ, аўстрыйскі аўтаканструктар 1905: Карл Дэйвід Андэрсан, амерыканскі фізік 1915: Барыс Райскі, беларускі дырыжор (пам. 17.2.1993) 1927: Алесь Адамовіч, беларускі пісьменнік (пам. 26.1.1994) 1931: Майкл Фішэр, брытанскі фізік 1934: Фрэдзі Кінг, блюзавы гітарыст і спявак 1939: Рудольф Алаберт, эстонскі акцёр і рэжысёр 1954: Яак Уудмяэ, эстонскі лёгкаатлет 2006: Хуан Юйцін, кітайскі стралок, алімпійская чэмпіёнка

Памерлі

1658: Олівер Кромвель, англійскі вайсковец і палітык 1667: Алонса Кана, іспанскі мастак і скульптар 1858: Джордж Тайлер Вуд, 2-гі губернатар Тэхаса 1860: Марцін Генрых Ратке, нямецкі анатам і эбрыёлаг 1883: Іван Тургенеў, рускі пісьменнік 1960: Міхась Васілёк, беларускі паэт (нар. 14.11.1905) 1978: Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі дзеяч, перакладчык, арганізатар Беларускай секцыі Ватыканскага радыё (нар. 2.6.1896) 1991: Фрэнк Капра, амерыканскі кінарэжысёр 2016: Жан-Крыстоф Ёкоз, французскі матэматык

Святкуюць Аўстралія: Дзень сцяга Гуам, ЗША: Дзень працы Катар: Дзень незалежнасці Канада: Дзень гандлёвага флоту Кітай: Дзень перамогі над Японіяй Малдова: Дзень Нацыянальнай арміі Сан-Марына: Дзень Рэспублікі Тайвань: Дзень узброеных сіл Туніс: Дзень памяці

903