__NOTOC__
3 лістапада — трыста сёмы (трыста восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1478: Польскія войскі занялі горад Фромбарк на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. 1534: Парламент абвясціў караля Генрыха VIII галавой Царквы Англіі, замацаваўшы разрыў англіканства з каталіцтвам. 1903: Панама абвясціла незалежнасць ад Калумбіі. 1918: Польшча абвясціла незалежнасць ад Расіі. 1927: Адбылася закладка ўніверсітэцкага гарадка у Мінску. 1928: Турцыя перайшла з арабскага на лацінскі алфавіт. 1958: Адкрыта Штаб-кватэра ЮНЕСКА ў Парыжы. 1961: Дэмантаваны помнік Сталіну ў Мінску. 1970: Сальвадор Альендэ стаў прэзідэнтам Чылі. 1972: У Мінску адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. 1986: Мікранезія атрымала незалежнасць ад ЗША.
Нарадзіліся 1500: Бенвенута Чэліні, італьянскі скульптар і ювелір 1604: Асман II, султан Асманскай імперыі (пам. 20.5.1622) 1702: Караль Карыцкі, доктар філасофіі, педагог, пісьменнік (пам. 10.12.1789) 1793: Стывен Фулер Остын, амерыканскі дзяржаўны дзеяч 1801: Вінчэнца Беліні, італьянскі кампазітар, (пам. 23.9.1835) 1845: Зыгмунт Глогер, археолаг, этнограф і гісторык 1860: Фрэдэрык Актавіус Пікард-Кембрыдж, брытанскі арахнолаг 1882: Якуб Колас, беларускі празаік, паэт, педагог, навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы (пам. 13.8.1956) 1889: Генрых Кампендонк, нямецкі жывапісец 1890: Канстанцін Пушкарэвіч, філолаг, даследчык беларускай літаратуры, гісторык, перакладчык 1893: Эдуард Адальберт Дойзі, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1943) 1893: Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзеяч (пам. 24.5.1979) 1901: Леапольд III, кароль Бельгіі (пам. 25.9.1983) 1921: Чарлз Бронсан, амерыканскі кінаакцёр 1967: Мікалай Мікалаевіч Мільчаў, украінскі стралок, алімпійскі чэмпіён 1969: Петэры Орпа, прэм'ер-міністр Фінляндыі
Памерлі
644: Умар ібн аль-Хатаб, другі мусульманскі прававерны халіф, заснавальнік арабскай імперыі (нар. каля 581—583) 1220: Урака, каралева Партугаліі 1784: Нікаля Гібаль, французскі мастак 1914: Георг Тракль, аўстрыйскі паэт 1937: Максім Бурсевіч, дзеяч БСРГ (нар. 9.8.1890) 1937: Павел Валошын, дзеяч Грамады і КПЗБ, дэпутат Сойма Другой Рэчы Паспалітай (нар. 28.6.1891) 1941: Змітрок Бядуля, беларускі пісьменнік (нар. 23.4.1886) 1963: Аўгустс Кірхенштэйнс, латвійскі навуковец, дзяржаўны дзеяч 1983: Афанасій (Антон Мартас), епіскап полацкі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, з 1944 у эміграцыі, гісторык царквы (нар. 8.9.1904) 1996: Жан-Бедэль Бакаса, прэзідэнт ЦАР 2003: Расул Гамзатавіч Гамзатаў, аварскі паэт 2006: Поль Марыа, французскі кампазітар 2014: Ніна Уладзіміраўна Цімафеева, артыстка балета 2024: Куінсі Джонс, амерыканскі кампазітар
Святкуюць Дамініка: Дзень незалежнасці Панама: Дзень незалежнасці Федэратыўныя Штаты Мікранезіі: Дзень незалежнасці Японія: Дзень культуры
Л03