__NOTOC__ 3 кастрычніка — дзвесце семдзесят шосты (дзвесце семдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 2333 да н.э.: Заснаванне Качасона, старажытнай дзяржавы ў адпаведнасці з карэйскай міфалогіяй. 382: Рымскі імператар Феадосій I выдзеліў землі Фракіі для пасялення вестготаў. 1863: Прэзідэнт ЗША Аўраам Лінкальн абвясціў кожны чацвёрты чацвер лістапада Днём падзякі. 1906: Міжнародным сігналам бедства зацверджаны сігнал SOS (раней дзейнічаў сігнал CQD). 1929: Аляксандр I Карагеоргіевіч пераіменаваў Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў у Каралеўства Югаславія. 1932: Ірак атрымаў незалежнасць ад Вялікабытаніі. 1935: На загад Беніта Мусаліні італьянскі войскі ўварваліся ў Эфіопію. 1942: Пачаў дзейнічаць Мінскі міжраённы падпольны камітэт КП(б)Б. 1945: На I Сусветным кангрэсе прафсаюзаў у Парыжы ўтворана Сусветная федэрацыя прафсаюзаў (СФП). У гэты дзень быў прыняты Статут СФП. 1990: Народная палата ГДР прымае рашэнне пра далучэнне да ФРГ і ўтварэнні адзінай нямецкай дзяржавы. 2005: Парэшткі генерала А. Дзянікіна і філосафа І. Ільіна перазахаваны ў Данскім манастыры ў Маскве. 2015: ВПС ЗША выпадкова нанеслі авіяўдар па бальніцы ў Кундузе (Афганістан).

Нарадзіліся 1458: Казімір Казіміравіч, сын караля і вял.кн. Казіміра Ягелончыка, прылічаны да святых каталіцкай царквой (пам. 4.3.1484) 1872: Анры Эвенполь, французскі жывапісец 1881: Людамір Міхал Рагоўскі, польскі кампазітар і дырыжор (пам. 14.3.1954) 1882: Райманд Куль, эстонскі дырыжор 1889: Міхал Пятроўскі, каталіцкі святар, беларускі хадэцкі дзеяч (пам. 26.7.1931) 1895: Сяргей Ясенін, рускі паэт (пам. 28.12.1925) 1897: Міхась Дуброўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык (пам. 11.9.1983) 1897: Луі Арагон, французскі пісьменнік 1914: Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст (пам. 20.1.2005) 1941: Ігар Смірноў, прэзідэнт Прыднястроўя 1944: П’ер Дэлінь, бельгійскі матэматык 1978: Віктар Жыбуль, беларускі паэт 1986: Тамар Новас, іспанскі акцёр

Памерлі 1226: Францыск Асізскі, заснавальнік Ордэна Францісканцаў, каталіцкі святы (нар. ~1182) 1652: Крыштаф Хадкевіч, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага 1685: Хуан Карэньё дэ Міранда, іспанскі мастак 1848: Міхал Баброўскі, славіст і арыенталіст, прафесар Віленскага ўніверсітэта (нар. 19.11.1784) 1884: Ганс Макарт, аўстрыйскі мастак 1938: Уладзімір Валянцінавіч Варанкін, савецкі гісторык, эсперантолаг, эсперантамоўны пісьменнік 1987: Жан Ануй, французскі драматург 1988: Франц Ёзэф Штраус, нямецкі дзяржаўны дзеяч 2000: Войцех Ежы Хас, польскі кінарэжысёр, сцэнарыст 2006: Тамара Пузіноўская, беларуская актрыса (нар. 10.6.1953)

Святкуюць : Дзень Марасана (Дзень салдат) : Дзень нямецкага адзінства : Дзень незалежнасці : Дзень заснавання дзяржавы : Дзень нацыянальнай адукацыі : Дзень тэрыторыі : Дзень АМАПу

К03