thumb|right|150px|Газаправод Greenstream пазначаны зялёным колерам Greenstream (у перакладзе з англійскай мовы — «Зялёны паток», вымаўляецца «Грынстры́м») — газаправод, пракладзены па дне Міжземнага мора для транспартавання прыроднага газу з Лівіі ў Італію (на востраў Сіцылію), даўжыня ніткі газаправода складае 540 кіламетраў. Належыць лівійскай Нацыянальнай нафтавай карпарацыі і італьянскай нафта-газавай карпарацыі Eni. Greenstream — найважнейшы складнік сумеснага праекта па распрацоўцы газавых радовішчаў заходняй Лівіі Western Libya Gas Project, які ажыццяўляецца гэтымі ж прадпрыемствамі.
Перадгісторыя і рэалізацыя праекта thumb|150px|right|судна-трубаўкладнік Castoro Sei ажыццявіла галоўныя працы па стварэнні Greenstream'а Ідэя транспартавання газу з Лівіі ў Італію з’явілася ў 1970-х гадах. Нейкія праектныя працы пачалі распрацоўвацца ў 80-х — 90-х гадах XX стагоддзя, але пра рэальнае ўвасабленне ідэі стварэння газаправода, які б злучаў газавыя радовішчы Лівіі са спажыўцамі ў Еўропе, загаварылі толькі напачатку XXI стагоддзя.
Будаўніцтва газаправода пачалося ў 2003 годзе. Галоўным падрадчыкам праекта стала арганізацыя Saipem — найбуйнейшае даччынае прадпрыемства карпарацыі «Eni». Saipem узяла на сябе комплекс інжынерна-канструктарскіх прац і ажыццявіла фактычную рэалізацыю праекта. Кампанія Royal Boskalis Westminster правяла падрыхтоўчыя працы на шэльфе і земляныя працы на месцы ўваходу і выхаду газаправода ў мора. Для кладкі труб па марскім дне было прыцягнута спецыяльнае судна Castoro Sei.
Выпрабавальныя пастаўкі газу па Greenstream'у пачаліся 1 кастрычніка 2004 года, а 7 кастрычніка 2004 адбылася афіцыйная цырымонія запуску газаправода, у якой удзельнічалі палітычныя лідары Італіі і Лівіі — Сільвіа Берлусконі і Муамар Кадафі.
Характарыстыкі праекта Працягласць газаправода Greenstream складае 540 кіламетраў — ад магутнай газакампрэсарнай станцыі ў горадзе Mellitah да газапрыёмнага тэрмінала ў сіцылійскім горадзе Джэла. «Зялёны паток» адзін з самых глыбакаводных з усіх існуючых нафта- і газаправодаў. Так на ўсход ад Мальты участак газаправода дасягае глыбіні 1127 метраў (больш глыбакаводным лічыцца толькі расійскі «Блакітны паток», дзе ёсць участкі пракладзеныя на глыбінях да 2200 метраў). Газаправод забяспечваецца запасамі газавых радовішчаў Bahr Essalam, Bouri Field і Wafa field, размешчанага ў пустыні Сахара блізка ад мяжы з Алжырам, у 530 кіламетрах ад Mellitah. Кошт праекта склала 6.6 мільярдаў долараў. Дыяметр газаправода роўны 810 міліметрам. Прапускная здольнасць Greenstream'а дазваляе дастаўляць 8—11 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу ў год.
Гл. таксама Транссахарскі газаправод Medgaz Maghreb-Europe Gas Pipeline Trans-Mediterranean Pipeline GALSI
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Эканоміка Італіі Катэгорыя:Эканоміка Лівіі