Мулу́я або Уэд-Мулуя (Wadi Muluya, ) — рака ў Афрыцы, на ўсходзе Марока.

Даўжыня ракі складае 520 км. Сілкуецца за кошт раставання снягоў у гарах і дажджоў. Расход вады складае ад 1000 м³/с у пачатку вясны да 1 м³/с летам. Сярэдні расход вады каля горада Мешра-Кліла 23 м³/с. Плошча вадазбору больш за 50 000 км². Выцякае некалькімі вытокамі з гор Высокі Атлас, цячэ па вялікай пустэльнай западзіне і ўпадае ў Міжземнае мора за 10 км на захад ад мяжы з Алжырам (). Да 1830 г. мяжа праходзіла непасрэдна па рацэ. Воды ракі інтэнсіўна выкарыстоўваюцца для арашэння. У сярэднім цячэнні ракі пабудавана плаціна, ГЭС, вадасховішчы і арашальная сістэма Мешра-Кліла, ніжэй якой — гідравузел і арашальная сістэма Мешра-Хамадзі.

На ўсход ад вусця ракі размешчаны курорт Саідзія.

Літаратура

Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 210. — 671 с. с илл. Мулуя //

Катэгорыя:Рэкі Марока Катэгорыя:Басейн Міжземнага мора ў Афрыцы