__NOTOC__ thumb|left|200px|Руіны рымскага тэатра ў Сабраце Сабрата, таксама Абратон (, ) — горад у Лівіі, муніцыпалітэт Эз-Завія. Размешчаны на беразе Міжземнага мора да захаду ад Трыпалі.

Гісторыя Сабрата — старажытны горад у вобласці Сірціка (пазней называлася Трыпалітаніяй) на паўночным захадзе сучаснай Лівіі.

Па ацэнках, порт заснаваны каля 500 г. да н.э. як фінікійскі пункт для арганізацыі гандлю з глыбіннай Афрыкай. Сабрата ўвайшла ў склад Нумідзіі, а потым была занята рымлянамі і перабудавана ў II—III стагоддзях. Рымскі імператар Септымій Север нарадзіўся ў горадзе Лептыс-Магна паблізу, і Сабрата дасягнула вяршыні сваёй магутнасці ў яго час. У IV стагоддзі горад моцна пацярпеў ад землетрасення, а ў візантыйскія часы быў перабудаваны і мадэрнізаваны.

Падчас арабскага ўладарства гандаль перамясціўся ў іншыя порты, і Сабрата ператварылася ў невялікую вёску.

Уваходзіў у аб’яднанне трох гарадоў (Трыпалі) як самы заходні горад.

Славутасці У Сабраце захаваўся рымскі тэатр, храмы Серапіса і Ізіды. Цікавая хрысціянская базіліка часоў імператара Юстыніяна і мазаічныя падлогі ў дамах арыстакратаў — жыхароў Сабраты.

У 1982 годзе ЮНЕСКА дадала Сабрату да спісу аб’ектаў культурнай спадчыны.

thumb|left|1000px|Панарама археалагічнай зоны ў Сабраце

Гл. таксама Афрыка, рымская правінцыя

Літаратура Чудеса архитектуры. От 4000 г. до н. э. до наших дней. Под ред. А. Каподиферро. — М.: БММ, 2004. — 320 с. Содержание . ISBN 978-5-88353-342-5

Спасылкі

UNESCO archaeological site of Sabratha Sabratha Philip Ward, Sabratha: a guide for visitors Сабрата

Катэгорыя:Гісторыя Лівіі Катэгорыя:Гарады Старажытнага Рыма