Апастолікі, апостальскія браты — сялянска-плебейская ерэтычная секта 13 — пачатку 15 стагоддзя ў Паўночнай Італіі. Заснавана ў 1260 годзе ў г. Парма рамеснікам Герарда Сегарэлі. Прапаведавалі вяртанне да сацыяльнай і маёмаснай роўнасці паводле вучэння раннехрысціянскіх апосталаў (адсюль назва), выступалі супраць феадальнай дзяржавы і каталіцкай царквы. Секта асуджана як ерэтычная і забаронена II Усяленскім саборам (Ліён, 1274), Сегарэлі ў 1300 годзе спалены. Яго пераемнік Дальчына ў 1304 годзе ўзняў паўстанне, якое задушана ў 1307 годзе. Апастолікі прапаведавалі свае ідэі ў Паўночнай Італіі, Паўднёвай Францыі, Іспаніі і Германіі да 15 стагоддзя.
Літаратура
Катэгорыя:Секты