Надзея Мікалаеўна Парчук (нар. 27 верасня 1951 г., в. Ладараж, Пінскі раён) — беларуская пісьменніца, паэтэса, літаратурны рэдактар. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Біяграфія Пасля заканчэння дзесяцігодкі Надзея Мікалаеўна паспяхова паступае ў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (банкаўскі каледж). Атрымаўшы спецыяльнасць бухгалтара зберагальных кас, яна 25 гадоў свайго жыцця прысвяціла служэнню банкаўскай сістэме, працуя кантралёрам-касірам ў Ладожскай зберагальнай касе.
Творчасць Надзея Парчук піша на беларускай і рускай мовах. Напрамак творчасці: вершы, (вершы для дзяцей); афарызмы; пераклады; песні і рамансы; гумарэскі; паэмы.
З 2001 года яе творы друкаваліся ў шматлікіх перыядычных выданнях, напрыклад «Настаўніцкая газета», «Голас Радзімы», «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Рэспубліка», а таксама ў часопісах («Маладосць», «Полымя», «Вясёлка» і інш.) і у калектыўных зборніках («Дазволь прычасціцца», «Беларускі ручнік»,«Па праву жывога»).
Уся лірыка Н. М. Парчук падзяляецца на дзве плыні: хрысціянская і патрыятычная. Зборнік «Венерын чаравічак» прызначаны для дзяцей.
Кнігі Зборнікі
Жыццёвыя плыні (2003) Я сердце людям подарю (2004) Ладараж (2006) Раскрыліўся бусел над хатай (2009) Зарунее жыта зноў… (2010) Берагі надзеі (2014) Венерын чаравічак (2015) Святло няскоранай душы (2017)
Узнагароды
Уладальніца "Залатога пяра" па выніках конкурсу на лепшую публікацыю ў альманаху "Гоман" за 2006 год у намінацыі "Паэзія". Лаўрэат прэміі імя У. А. Калесніка (2010)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Артыкул на сайце Брэсцкай абласной бібліятэкі Надзея Парчук на сайце Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі (вершы і вокладкі зборнікаў)
Катэгорыя:Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі