Абнародаванне закону — давядзенне закону да ўсеагульнага ведама; афіцыйнае апублікаванне закону. Ажыццяўляецца органам, які прыняў закон, або кіраўніком дзяржавы ў вызначаныя дадзеным ці спецыяльным законам тэрміны і ўстаноўленым парадку. У Рэспубліцы Беларусь законы і іншыя акты, прынятыя Вярхоўным Саветам, публікуюцца ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь», перадаюцца праз сродкі масавай інфармацыі (газеты, тэлебачанне, радыё), сродкі сувязі.
Прамульгацыя (ад — публічнае абвяшчэнне) — у канстытуцыйным праве шэрагу дзяржаў апублікаванне прынятага і зацверджанага закона ў афіцыйным друкаваным органе, якое ажыццяўляецца кіраўніком дзяржавы ва ўстаноўленыя канстытуцыяй або законам тэрміны. Толькі пасля прамульгацыі закон, як правіла, набывае абавязковую сілу.
Літаратура
Катэгорыя:Канстытуцыйнае права