Сент-Пітэр () — адзін з адзінаццаці прыходаў Барбадаса. Атрымаў сваю назву ў гонар хрысціянскага святога і заступніка вострава — святога Пятра. Размешчаны на поўначы краіны. Найбуйнейшы горад — Спейтстаўн.

Прыход мяжуе з прыходамі Сент-Эндру на паўднёвым усходзе, Сент-Джэймс — на поўдні і Сент-Люсі — на поўначы.

На тэрыторыі прыхода размяшчаецца нацыянальны парк Фэрлі-Хіл. Яшчэ адной славутасцю Сент-Пітэра з’яўляецца абацтва Сент-Нікалас.

Катэгорыя:Барбадас Катэгорыя:Прыходы Барбадаса