Аўдоцця Рыгораўна з Друцкіх-Горскіх (не пазней за 1546 — не раней за 6 лістапада 1613) — князёўна з роду Друцкіх-Горскіх, вядомая як дбайная абаронца праваслаўя ў Мінску.

Біяграфія

Дачка князя Рыгора Друцкага-Горскага і княжны Заслаўскай. Мела чатырох братоў і трох сясцёр.

Не пазней за 1560 год ажанілася з , маршалкам гаспадарскімЭГБ. Т.6. кн.1. — С. 414.. У шлюбе нарадзіліся прынамсі двое дзяцей:

(пам. 1610-я) — падкаморы браслаўскі.  — жонка , суддзі земскага аршанскага.

Суд пра бацькоўскую спадчыну

Павел Юр’евіч Друц­кі-Сакалін­скі, кроў­ны памер­ла­га Рыго­ра Друц­ка­га-Гор­ска­га і апякун яго дзя­цей, паз­ваў 5 люта­га 1563 года ў суд зяцёў Рыго­ра Друц­ка­га-Гор­ска­га Бур­неўска­га: і яго жон­ку Аўдоц­цю, Мар­ці­на Валад­ко­ві­ча, піса­ра Міка­лая Рад­зіві­ла Чор­на­га, ваяво­ды вілен­ска­га і канц­ле­ра ВКЛ, і яго жон­ку , , і , і яго жон­ку НГАБ. КМф 18, воп. 1, с. 249., л. 573 зв.. Іх абві­на­ва­цілі ў без­праў­ным захопе, пас­ля неча­ка­най смер­ці 29 снеж­ня 1560 года Рыго­ра і Тамі­лы Друц­кіх Гор­скіх, усіх іх ула­дан­няў. На дум­ку Друц­ка­га-Сакалін­ска­га: Пры­лукі, два сяла і Снак­са­раўскі і Сол­кінікскі два­ры павін­ны былі прый­с­ці на сяст­ру памер­лай Тамі­лы з кня­зёў Заслаўскіх Рыго­ра­вай Друц­кай-Гор­скай, менавіта на , ваявод­зі­ну нава­га­род­скую, пад­скар­бі­ну ВКЛ. Шва­грам прыш­ло­ся ўсту­пі­ць нава­га­родска­му ваявод­зе част­ку спад­чы­ны па кня­зях Друц­кіх-Гор­скіх.

Дабрачынная дзейнасць

Аўдоцця пасля смерці мужа з дазволу караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ахвяравалаЭнцы­кла­пе­дыя гiсто­рыi Бела­русi.— Т.5. — Мiнск, 1999.— 590 с., c.193. «на вечные времена» 23 лістапада 1611 года ўчастак для будаўніцтва праваслаўнага мужчынскага ў Мінску «аж до озера реки Свислочи прилеглый»ВКЛ. Т.2. — С. 298.. Гэтыя землі змяшчаліся па Юр’еўскай (цяпер Ракаўскай) вуліцы. У даравальнай грамаце яна паставіла ўмову, каб гэты манастыр назаўжды заставаўся пад блаславеннем Канстанцінопальскага патрыярха і прытрымліваўся парадку Минские епархиальные ведомости 1913-12.

Апеку над зноў уладкованым манастыром ахвяравальніца даручыла свайму сыну , падкаморыю брацлаўскаму, брату свайму князю Фёдару Друцкаму-Горскаму і чатыром сваім пляменнікам па сястры, а таксама князю і ўсім праваслаўным абывацелям быць заўсёды яго абаронцамі і папячыцелямі.

Захаваўся фундуш 1613 года на ўчасткі для пабудовы царквы ў Мінску.

Крыніцы

Спасылкі

Owdotia Drucka-Horska

Катэгорыя:Друцкія-Горскія Катэгорыя:Статкевічы Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага