Новы Акатуй () — сяло ў Аляксандрава-Заводскім раёне Забайкальскага краю Расіі, побач размешчана сяло Стары Акатуй.
Гісторыя У 1815 годзе тут быў адкрыты срэбра-свінцовы руднік, а з 1832 года па 1917 год у сяле знаходзілася Акатуйская турма. З 1890 года пераўтворана ў катаргу для палітычных злачынцаў. З 1911 года — жаночая турма. Улетку 1917 года турма была знішчана.
Катэгорыя:Населеныя пункты Забайкальскага края