Агатангелос () — армянскі гісторык 5 стагоддзя. Аўтар «Гісторыі Арменіі» (збераглася ў рэдакцыі 7—8 стагоддзяў; апублікавана ў 1709 годзе, навукова вывераны тэкст — у 1909 годзе), якая асвятляе падзеі 226—30 гадоў, эпоху прыняцця армянамі хрысціянства, дае звесткі пра грамадскі і дзяржаўны лад Арменіі, гістарычных асоб, барацьбу хрысціянства і язычніцтва, спалучаныя з народнымі легендамі і паданнямі. Перакладзена на мовы многіх народаў свету; мела некалькі версій. Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Арменіі