Вечны жыд, Агасфер — персанаж сярэдневяковай заходнееўрапейскай легенды, паводле якой Агасфер не дазволіў адпачыць Ісусу Хрысту ў час яго пакутніцкага шляху на Галгофу (паводле іншых версій, біў яго) і загадаў ісці далей. За гэта ён асуджаны на безупыннае жыццё-блуканне, чакаючы другога прышэсця Хрыста, які адзін можа даць спакой магілы. Да легенды пра вечнага жыда звярталіся ў літаратуры Х.​К.​Андэрсен, Ё.​В.​Гётэ, Э.​Сю, П.​Б.​Шэлі, В.​А.​Жукоўскі і інш. Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Хрысціянская міфалогія