Францір (ад — «мяжа», «памежная тэрыторыя», ад фр. — «пярэдні шыхт у баявым гуфе») — тэрыторыя на мяжы двух розных грамадстваў. У адрозненні ад сталых граніц, абапертых на натуральных (рэкі, моры, пушчы, горы) і штучных геаграфічных аб’ектах (умацаваннях, шчыльнай сетцы паселішчаў) гэта рухомая мяжа, пераходная зона, якая, як правіла, разлеглая і аддаленая ад палітычных цэнтраў геаграфічна, слаба заселеная і дрэнна інтэграваная ў дзяржаўныя структуры. Яна мае дынамічны характар і характарызуецца высокім узроўнем канфліктаў пры ўзаемадзеяння розных, часта варожых, культур. Да францірных супольнасцяў адносяцца: іспанскія і партугальскія паселішчы падчас Рэканкісты і каланізацыі Новага Свету, гарадскія казакі (полацкія, віцебскія, себежскія і інш.) і панцырныя баяры ВКЛ на мяжы з Маскоўскай дзяржавай і татарамі (у дакументах ВКЛ 15-17 ст. любая ваенная мяжа называецца «украіна»), запарожскія, данскія, сібірскія, і інш. казакі і пасяленцы, харвацка-сербскія супольсці на аўстрыйскай ваеннай мяжы, амерыканскія і канадскія першапраходцы, афрыканскія буры, аргентынскія гаўча і інш.

Тэорыя франціра 12 ліпеня 1893 года падчас Сусветнай выставы ў Чыкага, на з’ездзе Амерыканскай гістарычнай асацыяцыі, прафесар Універсітэта Вісконсіна Фрэдэрык Тэрнер у сваім дакладзе «Значэнне мяжы ў гісторыі Злучаных Штатаў» высунуў гіпотэзу аб тым, што амерыканскае грамадства, у прыватнасці, такія яго рысы, як дэмакратыя і індывідуалізм, амерыканская выключнасць, былі сфарміраваны ў першую чаргу абшарамі Дзікага Захаду, умовамі памежжа і пастаяннай экспансіяй еўрапейскіх пасяленцаў на захад. Даклад выклікаў гарачую і беспрэцэдэнтна працяглую дыскусію. На працягу наступных дзесяцігоддзяў тэорыя франціра была значна развіта і пашырана паслядоўнікамі Тэрнера, балазе Т. Рузвельт і Ў. Вільсан былі па адукацыі гісторыкамі і гэтыя тэзісы добра клаліся ў палітычную рыторыку.

Тэрнер вызначыў памежную зону як зону рассялення экспансіўнай часткі грамадства на рубяжах сутыкнення паміж «цывілізацыяй» і «варварствам», дзе грамадскія структуры і ўрад альбо не сфарміраваныя, альбо недастаткова жорстка структураваныя. Адсутнасць свабодных зямель на Усходзе ЗША, іх велізарныя запасы на Захадзе і імкненне да свабоды ўсё далей і далей адсоўвалі мяжу паселішчаў у глыбіню кантынента. Больша таго ім упершыню заўважана і ўжыта метафара міграцыі як «паравога клапана», дзякуючы якому ЗША ўдалося пазбегнуць абвастрэння класавай барацьбы ў адрозенні ад Еўропы. Як удакладніў , францірная мяжа — гэта «геаграфічны рэгіён, які прылягае да незаселеных рэгіёнаў кантынента, дзе нізкая шчыльнасць насельніцтва і незвычайна багатыя прыродныя рэсурсы, якія яшчэ не выкарыстоўваюцца, даюць малазабяспечаным выключны шанец палепшыць сваё сацыяльнае і эканамічнае становішча».

Паступова ўяўленне Тэрнера пра фронцір як паселішча на нібыта «свабодных» землях на мяжы паміж «цывілізацыяй» і «варварствам» змянілася да непазнавальнасці. «Індзейцы» зараз не разглядаюцца як «дзікуны», чорныя амерыканцы і жанчыны так сама прымалі ўдзел у засваенні Дзікага Захаду, а піянеры і капіталісты ХІХ-ХХ ст. праводзілі генацыд абарыгенаў і вельмі нашкодзілі экалогіі. Цяпер даследчыкі ў асноўным звяртаюцца тэзы выказанай ў 1911 годзе Оўэн Лацімор, які прапанаваў ідэю фронціру як зоны інтэнсіўнага ўзаемадзеяння паміж рознымі культурамі. Як вызначыла амерыканская літаратурная гісторычка , памежная зона — гэта «абмежаваная прастора зменлівых каштоўнасцей, дзе розныя культуры ўпершыню сутыкаюцца з „іншасцю“ і ўспрымаюць, адаптуюць або прыручаюць яе».

Амерыканскі францір

У гісторыі ЗША, мяжа — гэта зона развіцця Дзікага Захаду, размешчаная на тэрыторыі сучасных штатаў Паўночная Дакота, Паўднёвая Дакота, Мантана, Ваёмінг, Каларада, Канзас, Небраска і Тэхас, якая паступова пашыралася і рухалася на захад — аж да ўзбярэжжа Ціхага акіяна. Пасля перамогі ў вайне за незалежнасць і падпісання Версальскага мірнага дагавора ў 1783 г. Бюро перапісу насельніцтва ЗША вызначыла францір як мяжу, за якой шчыльнасць насельніцтва складае менш за 2 чалавекі на квадратную мілю.

У 1811 годзе Злучаныя Штаты атрымалі фармальны кантроль над брытанскімі тэрыторыямі на захад ад Апалачаў . Тысячы пасяленцаў ужо дасягнулі Кентукі, Тэнэсі і прылеглых тэрыторый. Некаторыя землі ў Агаё, такія як Вірджынская ваенная акруга і Заходні рэзерв Канэктыкута, выкарыстоўваліся ў якасці ўзнагарод для ветэранаў вайны. Спосаб афіцыйнага ўключэння гэтых новых памежных рэгіёнаў у склад нацыянальнай тэрыторыі быў галоўным пытаннем для Кантынентальнага кангрэса ў 1780 годзе і часткова вызначаўся Паўночна-Заходнім планам (1787 г.). Паўднёва-заходнія тэрыторыі таксама станавіліся месцам прызначэння для новых пасяленцаў.

На працягу наступнага стагоддзя сотні тысяч пасяленцаў (першапраходцаў) былі ўцягнутыя ў пашырэнне штата на гэтыя тэрыторыі і іншыя землі, якія былі пасля набыты (Купля Луізіяны, Саступка паўночнай Мексікі, Купля Гадсдэна і г.д.). Пытанне аб тым, ці будзе мяжа Канзаса рабскай ці свабоднай, стала іскрай, якая паклала пачатак Грамадзянскай вайне. Да 1860 года паўночныя дэмакраты ў асноўным прасоўвалі ідэю спрашчэння працэсу набыцця зямлі, у той час як паўднёвыя вігі і дэмакраты адхілялі яе. Паўднёўцы выступалі супраць Закона аб гомстэдзе, бо ён падтрымліваў рост свабодных фермераў, якія маглі супрацьстаяць рабству.Рэспубліканская партыя ЗША, якая прыйшла да ўлады ў 1860 годзе, праводзіла палітыку раздачы таннай зямлі, найважнейшым крокам у якой быў Закон аб гомстэдзе 1862 года, які разам з зямельнымі грантамі для чыгункі адкрыў шлях да таннай (але не бясплатнай) зямлі. Пасля сканчэння грамадзянскай вайны на Захад хлынула плыня шукальнікаў зямлі і долі не толькі з ЗША, але і еўрапейскіх эмігрантаў з Ірландыі, Германіі, Скандынавіі, Польшчы, Італіі і інш. Сетка дарог, паселішчаў і ферм з кожным годам ушчыльнялася і пакрыла ўсю тэрыторыю ЗША. Да 1890 года франціраная лінія разарвалася на асобныя кавалкі і знікла.

Фронцір пакінуў свой след у папулярнай культуры: падзеі асваення новых зямель выкарыстоўваліся ў прыгодніцкіх раманах, серыялах пра Дзікі Захад і вестэрнах.

Вялікая мяжа Еўропы ў XV—XVIII стагоддзях

Адным з прыкладаў франціра, якое мае непасрэднае дачыненне да Беларусі і Украіны, была Вялікая мяжа Еўропы ў XV—XVIII стагоддзях ва Усходняй Еўропе і на Балканах. Пачынаючы XV да XVІІІ ст. на мяжы ВКЛ з Ардой, Маскоўскай і Атаманскай дзяржавамі і іх сатэлітамі існавала зона пастаяннага супрацьстаяння і ваеннай напружанасці. Войны ішлі з невялікімі перапынкамі некалькі стагоддзяў, што стварыла вылюдненыя ваенныя «украіны» — францірныя тэрыторыі не толькі ў Дзікім полі але і памежнай з Масквой лясной зоне верхняга Падняпроўя і Падзвіння, што ў значнай ступені вызначыла гістарычны лёс усіх «народаў на памежжы». Межы ВКЛ на Беларускім і Украінскім адцінку былі пачаткова часткай Вялікага стэпавога франціра і мяжой з Ардой, потым усходняй і паўднёвай мяжой Заходняга свету (кіруючыя колы ВКЛ былі каталікамі) з Усходам: Тартарыяй, Масквой, Асманскай імперыяй і саюзных ім качэўнікаў-мусульман, паганцаў і будыстаў.

Паводле падлікаў М. Волкава ў к. 15 - пп.17 ст. у дакументах з ВКЛ (пакуль яны яшчэ карысталіся старабеларускай тэрміналогіяй) «украінай» часцей усяго называліся «ваеннае памежжа»: Віцебск (90) Полацк (68) і Кіеў (64), асабліва шмат узгадак аб "украіных" замках і землях станавілася падчас войнаў з Масквой у прыватнасці Лівонскай, пазней са шведамі і ізноў з маскоўцамі падчас Смуты. Збоку Масквы памежныя тэрыторыі Пскоўшчыны і Смаленшчыны, дзе жылі служылыя мясцовыя стральцы і казакі, так сама называліся "Літоўскай украінай". Геаграфічнае прывязка да сучаснай Украіны і размежаванне па колерах русі ВКЛ на "Белую" і "Чырвоную" адбылося толькі падчас паўстання Хмельніцкага. Разам з упадкам дзяржаўнасці ВКЛ, паланізацыяй і русіфікацыяй тэрмін «украіна» у дакументах замяніла польскае «пагранічча» і маскоўскія «рубеж», ці «кардон». У польскай традыцыі з ХІХ ст. для ўсходняга памежжа Рэчы Паспалітай ўжываецца тэрмін «крэсы», які для беларусаў і ўкраінцаў з’яўляецца абразлівым выразам каланіяльнасці. Балазе ен не гістарычны - не сустракаецца ў крыніцах да к.18 ст.

Маскоўская дзяржава у Сярэднявеччы і Раннім Новым часе не лічылася і не лічыла сябе часткай Еўропы. Толькі 1730 г. шведскі афіцэр на расейскай службе Стахленберг прапанаваў перанесці геаграфічныя межы Еўрейскага кантынента з Дона і Дняпра на раку Урал і аднайменныя горы. Падхапіўшы гэту заяву, расейскія імператарыца Ганна Іванаўна і яе наступнікі на троне пачалі патрабаваць ад еўрапейскіх паслоў прызнання іх ўладанняў часткай Еўропейскага кантыненту. Неглядзячы на тое, што географы спрачаліся яшчэ пару стагоддзяў, расіяне дамагліся свайго. Маскоўская дзяржава запазычыла запарожскую казацкую арганізацыю, еўрапейскія тэхналогіі і падначаліўшы іх цэнтралізаванай дзяржаве, зрабіла эфектыўны механізм па заснаванні вайковых пунктаў і ахове каланіяльных земляробчых паселішчаў спачатку ў сваёй еўрапейскай лесастэпавой зоне, а потым ў Сібіры. З праваслаўных каланістаў вакол расейскіх астрогаў фармаваліся францірныя супольнасці, якія забяспечвалі царам кантроль над вялізнымі абшарамі, працу руднікоў, промыслаў і падаткаабкладанне нешматлікіх тубыльскіх качавых і паляўнічых пляменаў. Аднак да другой паловы ХІХ пачатку ХХ ст. значных дабраахвотных плыняў еўрапейскіх каланістаў, апроч старавераў, за Урал не было і Расейская дзяржава забяспечвала патрэбы ў працоўнай сіле на сібірскіх рудніках катаржанамі і палоннымі.

Францір ніколі не быў пастаянным.— стагоддзямі ён рухалася то ў адзін бок, то ў другі. Мяжа таксама не была непраходнай перашкодай — як этнічна, так і культурна. Гэта была зона актыўнага культурнага ўзаемадзеяння і ўзаемнага запазычання, і контуры самой мяжы амаль ніколі не былі выразнымі.

Лес нешляхецкіх тэрытарыяльных вайсковых карпарацый у Еўропе. Вялікая мяжа адыграла важную ролю ў фарміраванні народаў Усходняй Еўропы. Сучасныя гістарычныя даследаванні даказваюць велізарнае падабенства паміж памежнай паўдневай зонай ВКЛ будучымі - ўкраінскімі казакамі і іншымі падобнымі ваенна-карпаратыўнымі супольнасцямі, якія існавалі адначасова з імі ў Еўропе: харвацкімі памежнікамі, венгерскімі гайдукамі і секамі, данскімі казакамі і некаторымі меншымі тэрытарыяльна-служылымі фармаваннямі. Беларускае панцырнае баярства і гарадское казацтва вакол Себежа, Невеля, Віцебска, Полацка, Дарагабужа, Суража былі знішчаныя на караню ў памежных войнах з маскоўскай дзяржавай і не здолела сфармаваць асобнай сацыяльнай карпарацыі. Паўднёваеўрапейскія ваенна служылыя супольнасці прасталюдзінаў і дробнай шляхты былі падобныя па прычынах узнікнення, структуры і лёсе. Усе яны былі пазбаўленыя цэнтральнымі уладамі самакіравання ў XVIII стагоддзі, калі пагроза з боку Асманскай Порты паменшылася (і ўсюды гэтыя працэсы не былі цалкам мірнымі). Вядома, паміж імі існавалі і адрозненні, якія тлумачацца спецыфікай гістарычнага развіцця кожнай з гэтых супольнасцей і народаў, ад якіх яны паходзілі. Для Еўропы такія тыпы грамадства былі нетрадыцыйнымі, але толькі яны маглі эфектыўна выконваць ролю авангарда хрысціянства і актыўна абараняцца ад змульваючай і вылюдняючай памежжы стратэгіі набегаў народаў Усходу.

Галоўнае адрозненне паміж украінскім казацтвам і роднаснымі яму супольнасцямі заключалася ў тым, што ВКЛ і Рэч Паспалітая не змаглі выкарыстаць закладзены ў іх паспольстве патэнцыял у інтарэсах дзяржавы, у адрозненне ад кіруючых колаў Харватыі, Аўстрыі, Венгрыі і Масковіі, якія своечасова ўсвядомілі эфектыўнасць такіх супольнасцяў і змаглі належным чынам забяспечыць фінансаванне і арганізаваць з імі адносіны.

Пры усіх канфліктах абодва бакі еўраейскага вялікага фраціру паміж Усходам і Захадам не былі выключна варожымі. У прыватнасці, можна ўспомніць шматлікія саюзы ўкраінскіх казакоў з татарамі і туркамі, у той час як харвацкія памежнікі неаднаразова заяўлялі, што яны «гатовыя хутчэй вярнуцца пад уладу туркаў, чым падпарадкавацца харвацкім гаспадарам».