Дагавор у Гвадэлупе-Ідальга (анг. Treaty of Guadalupe Hidalgo) або Мекскіканская саступка (анг. The Mexican Cession )— мірны дагавор, які паклаў канец амерыкана-мексіканскай вайне, падпісаны 2 лютага 1848 года ў Гўадалупе Ідальга (цяпер частка Мехіка).
Перамовы па дамове пачаліся пасля таго, як амерыканскія войскі занялі сталіцу Мексікі ў верасні 1847 года. З амерыканскага боку іх узначальваў Мікалай Траст, высокапастаўлены чыноўнік Дзяржаўнага дэпартамента, які прадстаўляў прэзідэнта Джэймса Полка.
Паводле дамовы, Мексіка адмовілася ад тэрыторый Новай Мексікі і Верхняя Каліфорнія (так званая мексіканская саступка), а таксама Тэхас (незалежны з 1836 года, а ў 1845 годзе анексаваны Злучанымі Штатамі, але ўсё яшчэ прызнаваны мексіканскім урадам часткай сваёй краіны). На тэрыторыі, якая адышла да ЗША пазней былі створаны штаты: Каліфорнія, Арызона, Нью-Мексіка, Невада, Юта, Тэхас, а таксама часткі Каларада, Аклахомы, Ваёмінга і Канзаса. Яны складалі больш за палову агульнай тэрыторыі тагачаснай Мексікі, хаця былі слаба заселеныя. Узамен Злучаныя Штаты пагадзіліся выплаціць 15 мільёнаў долараў і пагасіць 3,25 мільёна долараў доўгу Мексікі перад грамадзянамі ЗША.
Дагавор гарантаваў абарону грамадзянскіх правоў і маёмасці мексіканцаў, якія пражывалі на анексаваных тэрыторыях. Яны мелі права заставацца там, захоўваючы мексіканскае грамадзянства або набываючы амерыканскае грамадзянства, а таксама пакідаць краіну і пасяліцца ў Мексіцы. Артыкул X, які абяцаў паважаць зямельныя правы, выданыя ўрадам Мексікі на набытых тэрыторыях, быў выключаны падчас ратыфікацыі дагавора Сенатам Злучаных Штатаў.
На момант заключэння дагавора на зямлі, перададзенай Мексікай, пражывала каля 100 000 грамадзян Мексікі (прыкладна 4% насельніцтва краіны). Далёка не ўсе з іх захавалі сваю маёмасць і зямельныя ўладанні: пасля судовых разглядаў канфіскацыя зямлі закранула ад 27% «чыканос» у Каліфорніі да 76% у Нью-Мексіка. На працягу года 10% вярнуліся ў Мексіку, дзе атрымалі новыя зямельныя надзелы, 90% засталіся ў ЗША.
На тэрыторыях з'явіліся шматлікія партызанскія і бандыцкія аб'яднанні з такімі лідарамі, як Хаакін Мурыета, укаранілася непрыязнае стаўленне да амерыканскіх «грынга». Канцэпцыя несправядлівасці паўплывала і на фальклор, які спарадзіў такіх персанажаў, як Зора.
Дагавор надзвычай негатыўна паўплываў на папулярнасць генерала Санта-Анны, які займаў пасаду прэзідэнта ў апошні, 11-ы раз. Мексіканцы не даравалі яму продажу велізарных тэрыторый краіны і растраты значнай часткі сродкаў, атрыманых ад здзелкі. Менш чым праз два гады ён быў зрынуты і ўцёк з краіны.
Каментарыі Паўднёвая частка штатаў Арызона і Нью-Мексіка была далучана да Злучаных Штатаў у выніку куплі Гадсдэна (1853 г.), што надало амерыкана-мексіканскай мяжы яе сучасныя абрысы.
Зноскі
Катэгорыя:Мірныя дагаворы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы ЗША Катэгорыя:Гісторыя ЗША Катэгорыя:Гісторыя Мексікі Катэгорыя:Гісторыя ЗША паводле штатаў