Павел Мікалаевіч Арленеў, сапр. Арлоў (; ) — рускі акцёр. Народны артыст Рэспублікі (1926).
Біяграфія Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1886 годзе. Выступаў як акцёр-гастралёр у розных гарадах Расіі, Беларусі і інш. У творчасці дамінаваў герой, душэўна неўладкаваны, сумленны, які імкнецца, але не можа спалучыць свае ідэалы з рэальнымі ўмовамі быцця. Найлепшыя ролі: цар Фёдар Іванавіч (аднайм. п’еса А.К.Талстога), Раскольнікаў і Дзмітрый Карамазаў («Злачынства і кара», «Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Освальд («Здані» Г.Ібсена).
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Акцёры Расіі