Зарэчны тупік — тупік у мікраёне Чыжоўка, Заводскага раёна Мінска. Назва тупіка можа быць звязана з яго знаходжаннем недалёк ад р. Свіслач. Пачынаецца ад скрыжавання з 1-м Зарэчным завулкам, ідзе прамавугольнікам і заканчваецца скрыжаваннем з тым жа завулкам. Да тупіка адносяцца 7 дамоў сядзібнай забудовы, у тым ліку дом 2019 і дом 2022 гг. забудовыЗарэчны тупік у архітэктурнай базе Рhotobuildings.
Цікавыя факты Зарэчны тупік знаходзіцца на значнай адлегласці ад аднайменнай вуліцы, якая знаходзіцца ў былой вёсцы Малы Трасцянец, але гэта звязана з шырокай распаўсюджаннасцю слова "зарэчны" ў назвах вуліц. У Мінску было некалькі Зарэчных вуліц, таксама Зарэчная вуліца ёсць у многіх гарадах Беларусі. Крыніцы
Спасылкі Зарэчны тупік на АТО.ВУ Зарэчны тупік у базе Геадзэн Зарэчны тупік у архітэктурнай базе Рhotobuildings
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)