Радыё «Юніста́р» — беларуская радыёстанцыя, якая вяшчае ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Магілёве, Бабруйску. Заснавальнікамі радыёстанцыі Unistar з'яўляюцца БДУ і кампанія MediaInvest Gesellschaft mit beschränkter Haftung (ФРГ), першым дырэктарам была Любоў Аляксандраўна Ісачкіна. Вяшчае ў FM-дыяпазоне на частаце 99,5 МГц ў Мінску і , 102,3 МГц у Брэсце, 99,8 МГц у Гомелі, 90,0 МГц у Магілёве і 90,2 у Бабруйску.

З 15 жніўня 2017 г. пачалося вяшчанне ў Магілёве на частаце 90 МГц, у Гомелі на частаце 99,8 МГц. С 1 верасня 2017 г. — у Бабруйску на частаце 90,2 МГц. У 2018 г. эфір запусцілі ў гг. Мядзел, Бяроза, Салігорск і Баранавічы. У 2022 г. пачалося вяшчанне ў вёсцы Смятанічы на Гомельчыне на частаце 90,5 МГц і ў Асіповічах на частаце 95,1 МГц.

Стыль вяшчання Unistar: мабільны дыджэй, краткія аператыўныя навіны, хітовая музыка.

Цікавыя факты Першай песняй эфіра была «Mambo No. 5» Lou Bega. У гонар адкрыцця станцыі адбыўся канцэрт-прэзентацыя ў мінскім Палацы спорту з удзелам DJ Groove, і гуртом «Госці з будучыні», а таксама быў арганізаваны тэлемост паміж эфірнай студыяй Unistar і Палацам спорту. Слоган радыёстанцыі неаднаразова мяняўся: «Только хиты 90х и 2000х!», «Ударная волна», «На лучшей стороне жизни» і з 2019 г. «Хит за хитом». У канале TikTok радыё Unistar апублікавана шмат ролікаў на тэму мандэгрынаў: сітуацыі, калі ў песні памылкова чуюцца словы, якія не адпавядаюць арыгіналу тэкста песніЦікТок-канал радыё Unistar.

Узнагароды Радыё Unistar у 2010 г. стала лаурэатам прэміі Папова ў 2 намінацыях. 9 снежня 2016 г. радыёстанцыя перамагла ў конкурсе «Выбар года» ў намінацыі «Радыёстанцыі № 1 2016 года ў Беларусі».

Крыніцы

Літаратура Ирина Величко. Энциклопедия радио Юнистар. Минск: «Друк–С», 2012, 111 стр

Спасылкі Сайт радыёстанцыі Радио Unistar проводит акцию в поддержку белорусского детского хосписа Искреннее радио. В чем секрет любви радиослушателей

Катэгорыя: Радыёстанцыі Беларусі