Альфа Радыё — дзяржаўная беларуская радыёстанцыя, запушчаная 21 сакавіка 1999 года. Адразу пасля стварэння радыёстанцыі кантрольны пакет акцыяў належаў недзяржаўнаму фонду падтрымкі прадпрымальнікаў пры Міністэрстве прадпрымальніцтва і інвестыцый. Аднак ужо ў канцы 2003 года кантрольны пакет пераходзіць у рукі дзяржавы ў асобе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі БеларусьСергей Кузин уезжает из Беларуси.
Арганізацыйна "Альфа Радыё" з 2015 года ўваходзіць у выдавецкі дом "СБ Беларусь Сегодня". Адметная асаблівасць інфармацыйнага радыёвяшчання радыёстанцыі — вялікая колькасць праграм навін і рубрык, дыялогі з лідэрамі меркаванняў у прамым эфіры, інтэрв'ю, каментарыі, аўтарскія аналітычныя, спартыўныя, культурныя і музычныя праграмы. Гасцямі эфіру становяцца папулярныя музыканты, акцёры, спартсмены, пісьменнікі, урачы, палітолагі, эканамісты, медыйныя персоны. У выпусках навін радыёстанцыі пастаянна прысутнічаюць каментары спецыяльных карэспандэнтаў з усіх абласных цэнтраў Беларусі. Навіны пачынаюцца на 45-й хвіліне гадзіны. Аўдыторыя радыёстанцыі — мужчыны і жанчыны 35 гадоў і старэйшыя з даходам вышэйшым за сярэдні. Музычны складнік радыёстанцыі - хіты 1980-х, 1990-х, пачатку 2000-х гадоў. Музыка падзелена на 15-хвілінныя блокі. У пачатку кожнага музычнага блока спецыяльныя застаўкі арыентуюць слухачоў па гадах і напрамках музыкі.
З 2005 года ўручала сваю музычную прэмію «Залатое вуха», цырымоніі якой прайшлі чатыры разы.
З 16.03.2020 — змена фармату і сеткі вяшчання, з'яўленне ў эфіры ранішняга шоу «Будні», шэрагу новых перадач, выпускі навін і прагнозу надвор'я перамясціліся ў пачатак гадзіны«Альфа Радио» встречает весну в новом формате. Змена лагатыпа і фірмовага афармлення радыёстанцыі, новы слоган — «Радыё твайго дня». Запушчаны абноўлены сайт радыёстанцыі: https://alfaradio.by/.
Вяшчанне ў Беларусі Трансляцыя Альфа Радыё ідзе ў FM-диапазоне на наступных частотах: Мінск — 107,9 FM; Брэст — 100,8 FM; Віцебск — 107,6 FM; Гродна — 98,4 FM; Салігорск, Браслаў — 95,7 FM; Полацк,Наваполацк —100 FM; Слонім — 88,4 FM; Асіповічы — 93 FM; Гомель — 96,4 FM; Магілёў — 97,2 FM; Капыль — 103,5 FM; Смаргонь — 99,2 FM; Жлобін — 91,8 FM.
Таксама ідзе трансляцыя пра сайт станцыі праз мабільнае прыкладанне Radioplayer.by.
Узнагароды 2002 г. — пераможца «Радыёманіі-2002» у намінацыі «Гумарыстычныя праграма» 2003 г. — пераможца конкурса Міжнароднай радыяпрэміі імя Папова ў намінацыі «Лепшая радыёстанцыя» 2006 г. — лаурэат прэміі імя Папова ў вобласці радыёвяшчання (за праграму «Кукурузнік шоу») 2007 г. — лаурэат прэміі імя Папова ў намінацыі «Гукарэжысёр» 2011 г. — адзначана дыпломам у намінацыі «Інфармацыйны рэсурс» прафесійнай прэміі «ТІБО-2011»
Цікавыя факты У пачатку 2000-х сімвалам Альфа Радыё быў Вялікі танцуючы пінгвінРадыё як "тэлеэкран" і як памочнік //Блог Андрэя Берастоўскага. З 2021 г. на Альфа Радыё пачалі актыўна з'яўляцца песні глыбока праўладна-патрыятычнага характару, напрыклад парадыйныя кампазіцыі гурта «Галасы ЗМеста», песня «Батька у нас крутой». У гонар радыёстанцыі быў названы прыпынак грамадскага транспарту у раёне «станцыі метро Уручча».
Крыніцы
Спасылкі Сайт радыёстанцыі
Катэгорыя: Радыёстанцыі Беларусі