Ізроіл Доў (Бэр) Фрумкін () — яўрэйскі грамадскі дзеяч, выдавец, журналіст, перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся ў заможнай сям’і любавіцкіх хасідаў, хабаднікаў. Бацька — Сэндар Фрумкін (1799—1876) — родам са Шклова, нашчадак вядомага пражскага рабіна Лёва, валодаў фабрыкай па вытворчасці талесаў, ажаніўся першы раз з Хаяй-Радкай, дачкой цадзіка. У 1849 годзе, пасля яе смерці, узяў другую жонку Мар’яшу-Рыўку Кісіну (1814—1900), з якой меў сына Ізроіл-Бэра; у бацькі былі чатыры сыны і дзве дочкі. Адзінакроўны брат Міхл Лейві стаў выдаўцом.

У 1860 годзе здзейсніў алію, жыў з бацькамі ў Ерусаліме. Вывучаў з настаўнікамі, якіх знайшоў бацька, розныя мовы: французскую, англійскую, нямецкую. У 15 гадоў ажаніўся з дачкой выдаўца Ізраіля Бака. У 1869 ці 1870 годзе пачаў рэдагаваць двухмоўную газету, якую выдаваў цесць, «Гавацэлет» (Нарцыс), а ў 1874 годзе ён становіцца адзіным рэдактарам. Спачатку газета была на іўрыце і ладзіна, выходзіла 2 разы ў месяц, з 1871 года — штотыднёвік на іўрыце. Сумесна з Міхлам Га-коганам выдаваў «Дзі розэ», што значыць Ружа, першую ў Палесціне газету на ідышы, выданне пачалося 15 красавіка 1877 года. Актыўны грамадскі дзеяч. Імкнуўся наладзіць здаровае жыццё, заснаваў аб’яднанне «Тыферэт ерушалаім» з мэтай палепшыць умовы жыцця беднякоў.

У 1883 годзе загадам з асманскай сталіцы зняволены на 45 дзён, а выданне «Гавацэлет» часова прыпынілася, бо ў газеце з’явіўся артыкул з крытыкай амерыканскага дыпламата Лью Уолеса, пасля таго як той абвінаваціў яўрэя Ёсіфа Крыгера, які быў перакладчыкам і сакратаром іерусалімскага пашы, у недастатковай павазе і дабіўся яго адстаўкі. Газета сцвярджала, што адстаўку ініцыявалі хрысціянскія місіянеры, якіх Уолес падтрымліваў.

Пасля вызвалення заснаваў таварыства «Ezrat nidachim», каб супрацьстаяць місіянерам. Друкаваўся ў венскім часопісе Гашахар, які выдаваў Перац Смаленскі. Перакладаў на іўрыт з англійскай, нямецкай моў.

Сям’я Вядомымі сталі яго сыны: перакладчык, анархіст Абрагам Фрумкін і суддзя Гад Фрумкін.

Крыніцы

Спасылкі Yankev Kahan Frumkin Yisrael-Dov

Катэгорыя:Выдаўцы паводле алфавітаКатэгорыя:Публіцысты паводле алфавітаКатэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавітаКатэгорыя:Перакладчыкі на іўрытКатэгорыя:Грамадскія дзеячы