Мясцовы танцавальны стыль Котчынская кадрыля — элемент нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў галіне выканальніцкіх мастацтваў (танцы), лакальны варыянт кадрылі, які бытуе ў вёсцы Котчына Мастоўскага раёна, Гродзенскай вобласці. Уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь 21 верасня 2010 года.Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны сайт
Традыцыйна кадрыля выконвалася васьмю парамі, сёння — пераважна шасцю. Колькасць фігур можа вар’іравацца ў залежнасці ад складу ўдзельнікаў і сітуацыі выканання. На тэрыторыі Гродзеншчыны танец уключаны ў рэпертуар народных калектываў. Яго, у прыватнасці, выконвае танцавальны гурт Азёркаўскага сельскага клуба Гродзенскага раёна.Мясцовы таней «Котчынская кадрыля» в. Котчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці // Жывая спадчына Беларусі. Інвентар нематэрыяальнай культурнай спадчыны
Гісторыя і паходжанне У 1960 годзе на хрэсьбінах у вёсцы Котчына мясцовыя жыхары узгадалі і аднавілі ў памяці традыцыйную кадрылю. У 1969 годзе танец быў прадстаўлены на фальклорным аглядзе, што стала пачаткам яго сцэнічнага адраджэння. У 1971 годзе вёску наведалі харэограф М. І. Хвораст, а таксама пісьменнікі І. Ліс, Я. Брыль, М. Я. Аўрамчык якія зрабілі апісанне танца. Матэрыялы былі змешчаны ў выданні «Беларускія танцы», што спрыяла папулярызацыі лакальнага варыянта кадрылі.
Харэаграфічныя асаблівасці Котчынская кадрыля мае шэраг лакальных рыс, якія адрозніваюць яе ад іншых варыянтаў беларускіх кадрыляў: Прынцып «Усе за ўсімі»: кожная пара або асобны ўдзельнік па чарзе паўтараюць рухі за папярэднімі танцорамі. кожная наступная пара далучаецца да дзеяння з невялікім інтэрвалам, паўтараючы рух папярэдніх, што стварае эфект ланцуговай перадачы танцавальнай ініцыятывы. Музычная асіметрыя: харэаграфічная частка не супадае з музычнай. Найгрыш можа спыніцца раней, чым танцоры завершаць фігуру, што стварае эфект жывой, нерэгламентаванай гульні. Склад: Раней кадрыля выконвалася на 8 пар, сучасны варыянт часцей за ўсё прадугледжвае 6 пар. Кампазіцыйна Котчынская кадрыля ўключае да 20 і больш фігур (у сцэнічна зафіксаваным варыянце — 20-27), што надае танцу разгорнутую форму з выразнай унутранай драматургіяй. Для танца характэрныя фігуры з уласнымі назвамі («Шэн», «Мышка», «Мосцік», «Ручай», «Полька»), якія маюць выразны ігравы характар. Яны ўключаюць элементы «варотцаў», праходаў пад узнятымі рукамі, змены партнёраў, выкрыкаў і жартоўных рэплік. Наяўнасць такіх фігур сведчыць пра спалучэнне ў Котчынскай кадрылі ўласна танцавальнай і гульнёва-абрадавай традыцыі. Танец выконваецца з запалам, у жартаўлівым настроі, ва ўмераным тэмпе. Характэрныя лёгкі бег, частыя павароты на 180° і 360°, актыўнае выкарыстанне жэстаў і ўзаемадзеяння паміж партнёрамі.Котчынская кадрыля. Апісанне танца.
Культурнае значэнне З’яўляецца маркерам лакальнай ідэнтычнасці жыхароў Котчыны; Адлюстроўвае традыцыйную структуру сельскай супольнасці; Спрыяе захаванню рэгіянальных харэаграфічных асаблівасцей; Выконвае аб’яднаўчую і выхаваўчую функцыю. Падчас выканання выкарыстоўваюцца мясцовыя гаворкі паўднёва-заходняга дыялекту беларускай мовы, што праяўляецца ў выкрыках і зваротах паміж удзельнікамі.
Крыніцы
Спасылкі Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія народныя танцы Катэгорыя:Культура Мастоўскага раёна