Бурдо́н (ад  — літаральна «густы бас») — у музыцы бесперапыннае гучанне аднаго або некалькіх басовых гукаў нязменнай вышыні.

Характарыстыка Спалучэнне мелодыі з бурдонам з’яўляецца адной са старажытных формаў шматгалосся, якая ўласціва ў тым ліку беларускаму песеннаму і інструментальнаму фальклору. Элементы бурдону захоўваюцца ў каляндарных і вясельных песнях некаторых раёнаў Палесся.

У інструментальнай музыцы гэты эфект узнікае пры выкананні на варгане, дудзе, цытры, колавай ліры, скрыпцы, балалайцы і іншых інструментах. Гэта абумоўлена асаблівасцямі іх канструкцыі — наяўнасцю адкрытых струн, бурдонных трубак і іншага. Прыём таксама сустракаецца ў творчасці прафесійных кампазітараў (глядзіце арганны пункт).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Музычныя тэрміны Катэгорыя:Тэорыя музыкі