Бу́рка — мужчынская вопратка з башлыком, якую звычайна надзявалі ў дарогу або ў халоднае дажджлівае надвор’е паверх кажуха ці світкі. Як тып адзення бурка прыйшла ў Еўропу з Усходу (сам тэрмін лічыцца персідскім).
Гісторыя і бытаванне На тэрыторыі Беларусі бурка вядома з XVII стагоддзя. З канца XIX стагоддзя пад уплывам гарадскога касцюма яна трывала замацавалася ў сялянскім асяроддзі і бытавала амаль па ўсёй краіне да 1950-х гадоў. У некаторых мясцовасцях гэты тып адзення называлі бурносам.
Таксама бурка вядома як традыцыйны лямцавы плашч у народаў Каўказа.
Апісанне Беларускія буркі шылі з саматканага валенага сукна цёмных колераў. Яны мелі прамы крой, былі двухбортнымі, з адкладным каўняром, шырокім хлясцікам (поясам) і праразнымі кішэнямі. Святочныя варыянты часта ўпрыгожвалі дэкаратыўнай строчкай, а таксама нашыўкамі з чорнага ці чырвонага сукна і тасьмы.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Беларускае народнае адзенне Катэгорыя:Верхняе адзенне Катэгорыя:Гісторыя касцюма