Бу́рка — святочная ўзорыстая спадніца з паўшарсцяной валенай саматканкі ў маларыцкім строі.

Ткалі буркі камбінаваным спосабам: узор выконвалі бранай тэхнікай, фон — шматнітовай тэхнікай. Шылі з 4—5 полак, адносна кароткай (закрывала калені), запрасоўвалі ў буйныя складкі.

Для буркі характэрныя вытанчанасць геаметрычнага арнаменту, строгая ўраўнаважанасць шэра-белых і карычнева-чырвоных папярочных палос, якія пераходзілі ў больш шырокі дамінуючы шляк па нізе. Буркі насілі да 1940-х гадоў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Беларускі касцюм Катэгорыя:Спадніцы Катэгорыя:Культура Маларыцкага раёна Катэгорыя:Культура Кобрынскага раёна